Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў
Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў | |
---|---|
руск.: Борис Михайлович Шапошников | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 1945[2][1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | |
Камандаваў | Ленінградская вайсковая акруга, Маскоўская ваенная акруга, Volga Military District[d], Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ, Генеральны штаб Узброеных сіл СССР і Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў (2 кастрычніка (20 верасня) 1882, Златавуст — 26 сакавіка 1945, Масква) — Маршал Савецкага Саюза, савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, вайсковы тэарэтык.
Біяграфія
Б. М. Шапашнікаў унёс значны ўклад у тэорыю і практыку будаўніцтва Узброеных сіл СССР, у іх умацаванне і ўдасканаленне, падрыхтоўку ваенных кадраў. Ён шмат і паспяхова працаваў над развіццём ваеннай навукі, над абагульненнем баявога вопыту Першай сусветнай і Грамадзянскай войн. Удзельнічаў у камісіі па распрацоўцы статутаў, адлюстроўваючы ў іх асноўныя палажэнні ваеннай дактрыны СССР. У найбольш вядомай працы «Мозг войска» вызначыў асноўныя палажэнні аб характары будучай вайны, глыбока раскрыў асаблівасці кіраўніцтва арміяй у вайне і даў дакладнае ўяўленне аб ролі, функцыях і структуры Генеральнага штаба як органа Вярхоўнага Галоўнакамандавання па кіраванню Узброенымі сіламі. Правільнасць яго высноў пацвердзіла Вялікая Айчынная вайна. Б. М. Шапашнікаў адзначаецца ў ваеннай гісторыі як выдатны ваенны тэарэтык, таленавіты практык, добра дасведчаны ў аператыўна-стратэгічных пытаннях.
Зноскі
- ↑ а б Boris Mikhailovich Shaposhnikov // TracesOfWar
- ↑ а б в Шапошников Борис Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.