Тамаза Кампанела
Тамаза Кампанела | |
---|---|
італ.: Tommaso Campanella | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1568[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1639[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, паэт, астролаг, пісьменнік навуковай фантастыкі, рэлігійны дзеяч, багаслоў |
Навуковая сфера | філасофія |
Альма-матар | |
Кірунак | гуманізм, утапісты |
Перыяд | Адраджэнне |
Значныя ідэі | утапічны сацыялізм |
Аказалі ўплыў | Джардана Бруна, Тэлезіа Бернардзіна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тамаза Кампанела (італ.: Tommaso Campanella; 5 верасня, 1568 — 21 мая, 1639), у хросце Джавані Даменіка Кампанела — італьянскі філосаф, тэолаг, астролаг і паэт. Адзін з першых прадстаўнікоў утапічнага сацыялізму.
Нарадзіўся ў Калабрыі ў паўднёвай Італіі. Сын беднага і непісьменнага шаўца. У малым узросце ўступіў у Ордэн дамініканцаў пад мянушкай фра'Тамаза ў гонар Тамаша Аквінскага. Вывучаў тэалогію і філасофію. Пад уплывам эмпірычнай філасофіі Бернардзіна Тэлезіа (1509—1588), які сцвярджаў, што ўсе рэчы ў прыродзе надзелены пачуццём, і што чалавечы досвед складаецца выключна на пачуццёвай аснове, Кампанела піша свой першы твор лац.: Philosophia sensibus demonstrata («Філасофія ўвасобленая ў пачуццях»), апублікаваная ў 1592.
У Неапалі ён пазнаёміўся з астралогіяй. Астралагічныя спекуляцыі стануць пастаяннай характэрнай рысай яго твораў. Ерэтычныя погляды Кампанела прывялі яго да сутыкнення з царкоўнымі ўладамі. Па даносу ў Інквізіцыю яго выклікаюць у суд, дзе яго прысуджаюць да хатняга зняволення ў кляштары да 1597 года.
Пасля свайго вызвалення Кампанела вяртаецца ў Калабрыю, дзе яго абвінавачваюць як распрацоўшычка таемнай змовы супраць іспанскай улады ў яго родным мястэчку Сціла. Ідэяй Кампанела было стварэнне грамадства па прынцыпу агульнай маёмасці. За аснову сваіх поглядаў ён браў прароцтвы Іаахіма Флорскага і свае ўласныя астралагічныя назіранні, у выніку якіх ён прадказаў надыход веку святога Духа ў 1600 г. Будучы здраджаным двумя сваімі саюзнікамі, Кампанела быў схоплены і неўзабаве зняволены ў Неапалі. Прыкідваючыся звар'яцелым, ён здолеў пазбегнуць смяротнага пакарання, але быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне.
Кампанела правёў у турме 27 год. На працягу адбывання свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: «Манархія Іспаніі» (лац.: An monarchia Hispanorum, 1600), «Палітычныя афарызмы» (лац.: Aforismi politici, 1601), «лац.: Atheismus triumphatus» (Пераможны атэізм, 1605-1607), «лац.: Quod reminiscetur» (1606), «лац.: Metaphysica» (1609—1623), «лац.: Theologia» (1613—1624), і свой найвыбітнейшы твор «Горад Сонца» (у арыгінале напісаны па-італьянску ў 1602; апублікаваны на лаціне ў Франкфурце (1623) і пазней у Парыжы (1638)).
Зрэшты, з дапамогай папы рымскага Урбана VIII, які заступаўся ад імя Філіпа IV, Кампанела быў вызвалены ў 1626 г. Па вяртанні ў Рым, ён цалкам рэабілітаваўся толькі ў 1629, дзе жыў яшчэ пяць год.
Тым не менш, новаарганізваваная спроба дзяржаўнага перавароту, узначаленая адным з яго мінулых паслядоўнікаў, пагражала Кампанела новымі праблемамі. З дапамогай усё таго ж папы Урбана VIII, ён збег у Францыю, дзе быў ветліва сустрэты пры двары Людовіка XIII. З'яўляючыся пратэжэ кардынала Рышэльё і ўзнагароджаны шчодрай грашовай пенсіяй, ён правёў астатак свайго жыцця ў кляштары Сент-Анарэ ў Парыжы. Яго апошняй працай была паэма ў гонар нараджэння Людовіка XIV (лац.: Ecloga in portentosam Delphini nativitatem).
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б Firpo L. CAMPANELLA, Tommaso // Dizionario Biografico degli Italiani — 1974. — Vol. 17.
- ↑ Tommaso Campanella // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Кампанелла Томмазо / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Firpo L. CAMPANELLA, Tommaso // Dizionario Biografico degli Italiani — 1974. — Vol. 17. Праверана 11 лістапада 2016.
Літаратура
- Amabile L. V. 1—2 // Fra Tommaso Campanella ne Castelli di Napoli, in Roma ed in Parigi. — Napoli, 1887.
- Firpo L. Ricerche campanelliane. — Firenze, 1947.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тамаза Кампанела