Тара Аса (20 верасня1940 года) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Палітычная кар’ера
З 1979 Тара Аса дзевяць разоў абіраўся дэпутатам парламента. З 1988 года працаваў ва ўрадзе — займаў пасады намесніка міністра адукацыі, культуры і спорту, міністра эканамічнага планавання, міністра эканомікі і фінансаў, а таксама міністра ўнутраных спраў і камунікацый. З 31 кастрычніка 2005 па 27 жніўня 2007 г. займаў пасаду міністра замежных спраў. Лічыцца кансерватыўным палітыкам.
22 верасня 2008 года абраны старшынёй ЛДПЯ, замест прэм’ер-міністра Японіі Ясуа Фукуда. 24 верасня 2008 г. абраны прэм’ер-міністрам Японіі.
Пад кіраўніцтвам Тара Аса ЛДПЯ пацярпела поўнае паражэнне на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся 30 жніўня 2009 года. Па выніках галасавання партыя ўпершыню за сваю гісторыю пайшла ў апазіцыю і не змагла прыняць ніякага ўдзелу ў фарміраванні ўрада. 31 жніўня 2009 г Тара Аса, прыняўшы на сябе ўсю адказнасць за няўдачы ЛДПЯ, выказаў намер пакінуць пасаду старшыні партыі.
26 снежня 2012 г. прызначаны намеснікам прэм’ера і міністрам фінансаў у другім кабінеце Сіндза Абэ.