Туя заходняя
Туя заходняя | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Thuja occidentalis L. (1753) | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||
|
Туя заходняя[1], Туя звычайная[2], Негніючка, Туя[3] (Thuja occidentalis) — вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых.
Батанічнае апісанне
Дрэва вышынёй да 20 м з канічнай кронай. Кара гладкая карычневая, да старасці адслойваецца ў выглядзе вузкіх стужак. Маладыя парасткі плоскія, ярка-зялёныя. Расліна аднадомная. Хвоя цёмна-зялёная, тупая, лускападобная, лускваінкі налягаюць адзна на адну. У садовых форм (якіх звыш 120) хвоя можа быць залацістая, блакітнаватая і іншага колеру. Жыве хвоя 2-3 гады. Спелыя шышкі яйкападобна-даўгаватыя, даўжынёй 7-15 мм, адагнутыя дадолу, дробныя, дравяністыя, складаюцца з 3-6 пар скурыстых, здзеравянелых лускваінак светла-карычневага колеру, размешчаных крыж-накрыж. Насенне пляскатае, з двума вузкімі саламяна-жоўтымі крыльцамі. Насенне спее і высыпаецца з шышык восенню ў год апылення. Драўніна чырвоная, параўнальна мяккая, вельмі трывалая, без смаляных хадоў.
Пры натуральным росце крона шырокавугольная і галінуецца ў гарызантальнай плоскасці. Ва ўмовах культуры можна сустрэць дрэвы з самай разнастайнай формай кроны, штучна атрыманай пры дапамозе садовых нажніц. Маладыя парасткі плоскія, зялёныя, на трэці год робяцца круглымі, чырвона-бурымі. Верхні бок парасткаў цёмна-зялёны і бліскучы, ніжни матавы, светлы.
Шышкі прадаўгаватыя, невялікія, даўжынёй 10-12 мм, фармуюцца на канцах атожылкаў. Няспелыя шышкі зялёныя, а лускавінкі спелых шышак дзеравянеюць і становяцца карычневымі або бураватымі.
У культуры
У Еўропу была завезена ў першай палове XVI ст. з Паўночнай Амерыкі. Расце павольна, асабліва ў першую палову жыцця. З’яўляецца адным з самых распаўсюджаных дэкаратыўных паркавых дрэў. Яна даволі даўгавечная, дажывае да 1000 і больш гадоў, зімаўстойлівая, ценевынослівая, не вельмі патрабавальная да ўрадлівасці глебы і выдатна пераносіць стрыжку. Шырока і паўсюдна разводзіцца ў садах і парках.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927