Тэадор Русо
Тэадор Русо | |
---|---|
фр.: Théodore Rousseau | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Étienne Pierre Théodore Rousseau |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1812[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1867[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, фатограф, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, рысавальнік |
Мастацкі кірунак | Barbizon school[d] |
Уплыў | Jean-Charles-Joseph Rémond[d][5] |
Уплыў на | Célestin Leroux[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Тэадор Русо (фр. Théodore Rousseau; 15 красавіка 1812, Парыж — 22 снежня 1867, Барбізон) — французскі мастак-пейзажыст, заснавальнік барбізонскай школы, якая аб’яднала першых мастакоў, якія выкарыстоўвалі ў творчасці пленэр. Брат менш вядомага мастака Філіпа Русо. Творчасць Тэадора Русо адносяць да рэалізму.
Біяграфія
Першыя ўрокі жывапісу Тэадор Русо атрымаў у свайго стрыечнага брата-мастака. У пятнаццаць гадоў яго ўзяў у навучанне на два гады мастак-пейзажыст Жан Шарль Жазеф Рэмон. Т. Русо падарожнічаў па Аверні і Нармандыі, што знайшло адлюстраванне ў яго творчасці.
У 1831 годзе дзевятнаццацігадовы Русо падаў заяўку на ўдзел у Парыжскім салоне. Яго пейзаж дзікай прыроды Аверні атрымаў прызнанне дзякуючы жывой тэхніцы пісьма. Наступныя чатыры Парыжскія салоны былі для Тэадора Русо няўдалымі, і ён не ўдзельнічаў у публічных выставах да 1849 года.
Русо ўвёў паняцце «інтымнага пейзажа», матывы для якога падаваў у асноўным лес Фантэнбло. У 1832—33 гг. ён упершыню выйшаў на пленэр. Зіму 1836—1837 гадоў Русо правёў разам з мастакамі Нарсісам Дыясам і Аліньі ў Барбізоне. Прырода Барбізона зрабіла на яго такое вялікае ўражанне, што Русо пачаў прыязджаць туды кожны год, а з 1848 г. канчаткова перасяліўся туды са сваёй жонкай.
З часам вакол Русо ўтварылася кола яго калег-мастакоў, якія пісалі прыроду на прыродзе — Каба, Дабіньі і Дзюпрэ. Так паступова ўзнікла барбізонская школа.
Тэадор Русо памёр у 1867 годзе ва ўзросце 55 гадоў ад разрыву сэрца.
Зноскі
- ↑ а б Théodore (1812-1867) Rousseau
- ↑ а б Théodore or Étienne Pierre Théodore Rousseau // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Руссо Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
- ↑ Théodore Rousseau (1812-1867). La voix de la forêt — Paris Musées, 2024. — P. 208. — ISBN 978-2-7596-0574-3