Узброеныя сілы Ісландыі

Дзяржсцяг Ісландыі.

Узброеныя сілы Ісландыі як пастаянная ваенная арганізацыя дэ-юрэ адсутнічаюць. Найбольш буйным ваенізаваным фарміраваннем з’яўляецца берагавая ахова, якая патрулюе тэрытарыяльныя воды краіны[1].

Ісландыя з’яўляецца адзіным членам НАТА, які не мае пастаяннай арміі.

Станам на пачатак 2022 года ваенізаваныя фарміраванні мелі наступную структуру і колькасць:[2]

  • Берагавая ахова: 250 чалавек, тры патрульных катэры, адно дапаможнае судна, адзін самалёт DHC-8-300 MSA і два верталёты Eurocopter H225
  • служба паветранага назірання
  • аварыйна-выратавальная служба і атрад спецыяльнага прызначэння Ісландыі (у падпарадкаванні Міністэрства замежных спраў Ісландыі)
  • паліцэйскія фарміраванні:
    • атрад спецыяльнага прызначэння «Víkingasveitin»
    • Нацыянальная паліцыя

Асабісты склад праходзіць навучанне ў замежных навучальных установах, у асноўным — у Нарвегіі.

Зноскі

  1. Landhelgisgæsla Íslands Hlutverk Архівавана 6 ліпеня 2014. / официальный сайт Береговой охраны Исландии
  2. Вооружённые силы зарубежных стран // «Зарубежное военное обозрение», № 1 (898), 2022, стр. 103