Уладзіслаў Рэймант
Уладзіслаў Рэймант | |
---|---|
польск.: Władysław Stanisław Reymont | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Władysław Stanisław Rejment |
Дата нараджэння | 7 мая 1867[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1925[1][2][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Aurelia Szacnajder Szabłowska[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, празаік |
Гады творчасці | з 1896 |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзіслаў Станіслаў Рэймант (польск.: Władysław Stanisław Reymont; 7 мая 1867, в. Кабеле-Вельке Мазавецкага ваяв., Польшча — 5 снежня 1925) — польскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1924.
Быў вандроўным акцёрам, чыгуначным служачым. Жыў у Францыі, Італіі, ЗША.
Друкаваўся з 1893. У сацыяльна-псіхалагічных раманах «Камедыянтка» (1896), «Ферменты» (1897), «Летуценнік» (1910), аповесці «Лілі» (1899) паказаў трагізм паўсядзённага жыцця ў правінцыі. Раман «Зямля запаветная» (т. 1-2, 1899) пра лёсы людзей у бязлітасным свеце вялікага горада 2-й пал. ХІХ ст. Гістарычная трылогія «1794 год» (1913-18) пра нацыянальна-вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Вяршыня творчасці — эпічны раман «Мужыкі» (т.1-4, 1904-09), у якім гісторыя адной сям'і разгортваецца ў панараму жыцця польскай вёскі, суаднесенага з жыццём прыроды. Твор адметны кампазіцыйнай цэласнасцю, сюжэтнай вастрынёй, каларытнасцю персанажаў, жывапіснасцю, сакавітасцю мовы, спалучэннем рэалістычнага пісьма з элементамі імпрэсіянізму і натуралізму, выкарыстаннем фальклору. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Сустрэча» (1897), «Перад досвіткам» (1902), «З дзённіка» (1903), «За фронтам» (1919), аповесці «Справядліва» (1899), гатычнага рамана «Вампір» (1911) і інш.
Зноскі
- ↑ а б Wladyslaw Stanislaw Reymont // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Władysław Reymont // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 5 жніўня 2024.
Літаратура
- Rurawski J. Władysław Reymont. Warszawa, 1977.
- Lichański S. Władysław Stanisław Reymont. Warszawa, 1984.