Універсітэт Райхмана
Універсітэт Райхмана | |
---|---|
іўр.: אוניברסיטת רייכמן | |
Арыгінальная назва | іўр.: אוניברסיטת רייכמן |
Міжнародная назва | англ.: Reichman University |
Заснаваны | 1994 |
Размяшчэнне | Герцлія |
Сайт | runi.ac.il |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Райхмана (іўр.: אוניברסיטת רייכמן, англ.: Reichman University) — ізраільская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой знаходзіцца ў горадзе Герцлія.
Заснаваны і кіруецца прафесарам Урыэлем Райхманам, імя якога і носіць. Установа была заснавана ў 1994 годзе як прыватны каледж, а новае найменаванне і статус атрымала ў 2021 годзе.
Структура
- Школа дзяржаўнага кіравання, дыпламатыі і стратэгіі
- Школа міжнародных навук
- Школа бізнесу
- Школа інфарматыкі
- Школа камунікацый
- Школа псіхалогіі
- Школа эканомікі
- Школа ўстойлівага развіцця і права
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Райхмана
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта