Універсітэт імя Бар-Ілана
Універсітэт імя Бар-Ілана | |
---|---|
іўр.: אוניברסיטת בר-אילן | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | іўр.: אוניברסיטת בר-אילן |
Міжнародная назва | англ.: Bar-Ilan University |
Заснаваны | 1955 |
Рэктар | Amnon Albeck[d] |
Студэнты | 27 700 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рамат-Ган |
Сайт | biu.ac.il |
![]() |
Універсітэт імя Бар-Ілана (іўр.: אוניברסיטת בר-אילן, англ.: Bar-Ilan University) — ізраільская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Рамат-Ган. З'яўляецца другой па велічыні акадэмічнай установай у краіне.
Місія ўніверсітэта складаецца ў тым, каб спалучыць яўрэйскую традыцыю з сучаснымі тэхналогіямі і навукай, для чаго ўніверсітэт імкнецца выкладаць яўрэйскую спадчыну ўсім студэнтам, адначасова забяспечваючы акадэмічную адукацыю.
Універсітэт мае наступныя факультэты: факультэт дакладных навук, факультэт навук аб жыцці, факультэт сацыяльных навук, факультэт адукацыі, факультэт гуманітарных навук, факультэт юдаікі, факультэт медыцыны, факультэт інжынерыі і факультэт права. Існуе таксама спецыяльны факультэт міждысцыплінарных студый. Пры навучанні на ўзроўні бакалаўрыяту засваенне дзесяці курсаў па прадметах, звязаных з іудаікай, патрабуецца ад усіх студэнтаў.
Універсітэт названы ў гонар рабіна Меіра Бар-Ілана (першапачаткова Меіра Берліна), рэлігійнага сіянісцкага лідара, які стаў натхняльнікам для стварэння гэтай ВНУ. Ён лічыў, што існуе патрэба ва ўстанове, якая забяспечвала б падвойную праграму свецкіх акадэмічных студый і вывучэння Торы.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Бар-Ілана
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта