Універсіяда
Універсіяда | |
---|---|
англ.: Universiade | |
Дата заснавання / стварэння | 1959 |
Спорт | фігурнае катанне, лёгкая атлетыка, сінхроннае плаванне, гімнастыка, хакей з шайбай, лыжнае дваябор’е, рэгбі-7, скачкі на лыжах з трампліна, стральба з лука, гольф, шахматы, хакей на траве, гандбол, скелетон, софтбол, бокс, стралковы спорт, самба[d], фрыстайл, снаўбордынг, гарналыжны спорт, біятлон, лыжныя гонкі, парусны спорт, цяжкая атлетыка, belt wrestling[d], язда на веласіпедзе[d], скачкі ў ваду, плаванне[d], дзюдо, long track speed skating[d], шорт-трэк, настольны тэніс, тэквандо, бадмінтон, бейсбол, валейбол, футбол, баскетбол і воднае пола |
1/частата падзеі | 2 год |
Арганізатар | Міжнародная федэрацыя універсітэцкага спорту[d] |
Афіцыйны сайт | fisu.net/sport-ev… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсіяда (Universiade) — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы сярод студэнтаў, якія праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (FISU). Назва «Універсіяда» паходзіць ад слоў «Універсітэт» і «Алімпіяда». Часта ўзгадваецца, як «Сусветныя студэнцкія гульні» і «Сусветныя ўніверсітэцкія гульні». Кожныя два гады праводзяцца летнія і зімовыя ўніверсіяды.
Патрабаванні да ўдзельнікаў
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
- быць грамадзянінамі краіны, якую яны прадстаўляюць;
- быць не маладзейшымі за 16 і не старэйшымі за 26 гадоў на 1 студзеня года правядзення спаборніцтваў;
- быць дзейснымі студэнтамі навучальных устаноў.
Месцы правядзення Універсіядаў
Год | Гульні | Летняя Універсіяда | Гульні | Зімовая Універсіяда | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Горад | Краіна | Горад | Краіна | |||
1959 | I | Турын | Італія | — | ||
1960 | — | I | Шамані | Францыя | ||
1961 | II | Сафія | Балгарыя | — | ||
1962 | — | II | Вілар | Швейцарыя | ||
1963 | III | Порту-Алегры | Бразілія | — | ||
1964 | — | III | Шпіндлеруў-Млін | Чэхаславакія | ||
1965 | IV | Будапешт | Венгрыя | — | ||
1966 | — | IV | Неапаль | Італія | ||
1967 | V | Токіа | Японія | — | ||
1968 | — | V | Інсбрук | Аўстрыя | ||
1970 | VI | Турын | Італія | VI | Рованіемі | Фінляндыя |
1972 | — | VII | Лейк-Плэсід | ЗША | ||
1973 | VII | Масква | СССР | — | ||
1975 | VIII | Рым | Італія | VIII | Лівінья | Італія |
1977 | IX | Сафія | Балгарыя | — | ||
1978 | — | IX | Шпіндлеруў-Млін | Чэхаславакія | ||
1979 | X | Мехіка | Мексіка | — | ||
1981 | XI | Бухарэст | Румынія | X | Хака | Іспанія |
1983 | XII | Эдмантан | Канада | XI | Сафія | Балгарыя |
1985 | XIII | Кобэ | Японія | XII | Белeна | Італія |
1987 | XIV | Заграб | Югаславія | XIII | Штрбске Плеса | Чэхаславакія |
1989 | XV | Дуйсбург | ФРГ | XIV | Сафія | Балгарыя |
1991 | XVI | Шэфілд | Вялікабрытанія | XV | Сапара | Японія |
1993 | XVII | Буфала | ЗША | XVI | Закапанэ | Польшча |
1995 | XVIII | Фукуока | Японія | XVII | Хака | Іспанія |
1997 | XIX | Сіцылія | Італія | XVIII | Муджу | Рэспубліка Карэя |
1999 | XX | Пальма дэ Мальорка | Іспанія | XIX | Попрад | Славакія |
2001 | XXI | Пекін | Кітай | XX | Закапанэ | Польшча |
2003 | XXII | Тэгу | Рэспубліка Карэя | XXI | Тарвізіа | Італія |
2005 | XXIII | Ізмір | Турцыя | XXII | Інсбрук / Зээфельд | Аўстрыя |
2007 | XXIV | Бангкок | Тайланд | XXIII | Турын | Італія |
2009 | XXV | Бялград | Сербія | XXIV | Харбін | Кітай |
2011 | XXVI | Шэньчжэнь | Кітай | XXV | Эрзурум | Турцыя |
2013 | XXVII | Казань | Расія | XXVI | Трэнціна | Італія |
2015 | XXVIII | Кванджу | Рэспубліка Карэя | XXVII | Гранада | Іспанія |
2017 | XXIX | Тайбэй | Тайвань | XXVIII | Алматы | Казахстан |
2019 | XXX | Бразілія | Бразілія | XXIX | Краснаярск | Расія |
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсіяда