ФК Рэн
Рэн | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Stade Rennais Football Club | |||
Заснаваны | 1901 | |||
Горад | Рэн, Францыя | |||
Стадыён |
Раазон Парк Умяшчальнасць: 29 778 |
|||
Уладальнік | Groupe Artémis[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||
2022/23 | 4 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Рэн» (фр.: Stade Rennais Football Club) — французскі футбольны клуб з горада Рэн. Клуб быў заснаваны ў 1901 годзе. Трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Раазон Парк», які размяшчаецца ў межах горада. Уладальнікам клуба з’яўляецца бізнесмен Франсуа Піно.
Клуб з’яўляецца адным з самых вядомых футбольных клубаў у рэгіёне Брэтань, разам з іншым брэтонскім клубам «Нант». Матчы паміж клубамі лічыцца лакальным дэрбі і мае назва дэрбі Брэтані. «Рэн» з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў першага дывізіёна французскага футбола, аднак «Рэн» ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага французскага футбольнага першынства. Найлепшым вынікам каманды з’яўляецца трэцяе месца, якога клуб дасягнуў у сезоне 2019/20.
Гісторыя
1901—1945
Клуб быў заснаваны 10 сакавіка 1901 года групай студэнтаў універсітэта Рэна. Сваю першую гульню каманда прайграла суседзям з іншага футбольнага клуба Рэна з лікам 0:6. У 1902 годзе клуб увайшоў у склад Звяза атлетычных спартыўных клубаў (фр.: Union des sociétés françaises de sports athlétiques). У наступным годзе каманда ўвайшла ў склад футбольнай лігі Брэтані. У тым жа сезоне каманда стала пераможцам турніру. 4 мая 1904 года дзве каманды з Рэна аб’ядналіся. Пад кіраўніцтвам уэйлзца Грыфіта, які быў гуляючым трэнерам, «Рэн» перамог у лізе Брэтані ў 1908 і 1909 гадах.
У перыяд з 1915 па 1922 гады клуб неаднаразова станавіўся пераможцам розных турніраў, якія ў Францыі ў той час праводзіліся нерэгулярна. У 1922 годзе клуб выйшаў у фінал Кубка Францыі.
У 1932 годзе клуб увайшоў у лік дваццаці клубаў, якія прынялі ўдзел у першым сезоне французскай прафесійнай футбольнай лігі. У першым сезоне каманда заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а яго форвард Уолтэр Кайзер стаў найлепшым бамбардзірам. У чэмпіянаце асаблівых поспехаў каманда не дасягала, але ў 1935 годзе ў другі раз у сваёй гісторыі дайшла да фіналу кубка. Аднак, фінансавая сітуацыя ў клубе пагаршалася, і з пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе каманда страціла статус прафесійнай. На працягу двух гадоў каманда гуляла толькі ў кубку краіны і таварыскіх матчах. У 1941 годзе каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце акупаванай зоны, у якім заняла 7 месца з дзевяці ўдзельнікаў.
1945—1990
У 1949 годзе каманда заняла 4 месца ў чэмпіянаце, што стала найлепшым вынікам у гісторыі клуба. Гэты ж вынік быў паўтораны ў сезоне 1964/65. У тым жа сезоне клуб стаў уладальнікам кубка краіны. У фінале быў абыграны «Сашо» (2:2, 3:1 ва перагуляным матчы). Увосень 1965 года адбыўся дэбют клуба ў еўракубках. У розыгрышы Кубка кубкаў «Рэн» у першым жа раўндзе саступіў пражскай «Дукле». У 1970 годзе клуб дайшоў да паўфіналу кубка, а ў наступным сезоне атрымаў перамогу ў ім у другі раз у гісторыі. У фінале з лікам 1:0 быў абыграны «Ліён». Адзіным іграком клуба, якія прымалі ўдзел у абодвух пераможных фіналах, стаў абаронца Луі Кардэн. У 1975 годзе клуб вылецеў у другой дывізіён, адкуль вярнуўся ў 1983 годзе. У 1986 годзе клуб зноў дабраўся да паўфінала кубка краіны, дзе саступіў «Марселю».
Склад
Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Рэн
- Афіцыйны сайт