Фамоз таматаў
Фамоз таматаў — захворванне, якое выклікаецца на памідорах грыбкамі відаў Didymella lycopersici (анаморфа Phoma lycopersici), або Phoma destructiva. Хвароба таксама пашкоджвае і іншыя культурныя паслёнавыя (чырвоны перац, баклажаны)[1].
Апісанне
Хвароба ў асноўным праяўляецца ў выглядзе цёмна-карычневых, паглыбленых язваў, якія атачаюць сцябло, вельмі блізка да зямлі. Пазней выяўляецца пераважна на пладах, у форме бурай плямы ў аснове; затым загнівае ўнутраная частка плоду; зялёныя плады пры гэтым не выспяваюць і ападаюць[2].Сустракаецца як у аранжарэях, так і на адкрытых палях.
Эпідэміялогія
Інфікаванне ў асноўным адбываецца праз канідыі, якія прысутнічаюць у арганічных рэчывах глебы. Патаген пераносіцца водным ці ветравым паветраным шляхам, перадаецца ад раслінных рэшткаў і заражанага насення.
Меры аховы і барацьбы
Для барацьбы з захворваннем прымяняюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў, пратручванне насення, апырскванне фунгіцыдамі, севазварот, знішчэнне раслінных рэшткаў[3][4].
Крыніцы
Літаратура
- Вянгеляускайте А. П., Жуклене Р. М., Жуклис Л. П. Вредители и болезни овощных культур. — М: Агропромиздат, 1989. — 462 с.
- Фомозы // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь. — Советская энциклопедия, 1989. — С. 568.
- Словарь-справочник фитопатолога. — Гос. изд-во сельхоз. лит-ры, 1959. — С. 359—360.
- Справочник агронома по защите растений / Нурмуратов Т. Н., Шек Г. Х. — Алма-Ата: Кайнар, 1983. — 184 с.
Спасылкі
- Chancre à Didymella INRA HYP3.
- (англ.) Didymella Stem Rot Архівавана 31 кастрычніка 2015., Semena (photos).