Фантан Трытона

Фантан
Фантан Трытона
Fontana del Tritone
41°54′13″ пн. ш. 12°29′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне Рым, П'яцца Барберыні
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Скульптар Джавані Ларэнца Берніні
Архітэктар Джавані Ларэнца Берніні
Будаўніцтва 16421643 гады
Матэрыял мармур і траверцін
Стан існуючы фантан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фантан Трытона — фантан у Рыме, створаны Джавані Ларэнца Берніні.

Гэты фантан размешчаны на П'яцца Барберыні, недалёка ад Палацца Барберыні. Фантан быў зроблены ў 1642 годзе па замове папы Урбана VIII (Барберыні) неўзабаве пасля завяршэння будаўніцтва палацца.

Пастамент фантана ўтвараюць 4 дэльфіна, на кончыках хвастоў якіх размяшчаецца велізарная ракавіна. На расчыненых створках гэтай ракавіны знаходзіцца статуя Трытона, сына бога Пасейдона. Трытон выдувае з ракавіны струмень вады, якая напаўняе чару фантана. Між дэльфінамі размешчаны выявы герба сям'і Барберыні, папскай тыяры.

На гэтай жа плошчы знаходзіцца іншая праца Берніні - Фантан пчол.

Галерэя

Літаратура

  • Sergio Delli, “Le fontane di Roma”, Schwarz & Meyer Ed., Roma, 1985

Спасылкі