Федэральны канцлер Аўстрыі
Гэта артыкул пра сучасных (з 1918 года) аўстрыйскіх канцлераў. Пра кіраўнікоў урада Аўстрыі імперскага перыяду (1804—1918) гл. Міністры-прэзідэнты Аўстрыі.
Федэральны канцлер | |
---|---|
ням.: Bundeskanzler | |
Пасаду займае Карл Нехамер з 2021 | |
Узначальвае | Федэральны Урад Аўстрыі |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Austrian Chancellery in Vienna[d] |
Кандыдатура прапануецца | Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі |
Прызначаецца | Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі з улікам меркавання Нацыянальнага савета |
Пасада з’явілася | 12 лістапада 1918 |
Першы на пасадзе | Карл Рэнер |
Сайт | www.bundeskanzler.at |
Федэральны канцлер Аўстрыі (ням.: Bundeskanzler) — кіраўнік Федэральнага ўрада Аўстрыі.
Ён прадстаўляе палітыку Урада перад Парламентам і грамадскасцю. Узначальвае кіруючую партыю, як палітычны лідар парламенцкай фракцыі.
Зараз пасаду займае Карл Нехамер.
Прызначэнне
Федэральнага канцлера прызначае Федэральны прэзідэнт Аўстрыі. Пры гэтым ён прымае да ўвагі меркаванне большасці ніжняй палаты парламента — Нацыянальнага савета.
Нацыянальны савет можа вынесці вотум недаверу федэральнаму ўраду ці асобным федэральным міністрам, аднак канчатковае рашэнне пра адстаўку ўрада ці міністраў прымае прэзідэнт.
Спіс канцлераў
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Федэральны канцлер Аўстрыі