Федэратыўны ўніверсітэт Тулуза-Поўдзень-Пірэнеі
Федэратыўны ўніверсітэт Тулуза-Поўдзень-Пірэнеі | |
---|---|
фр.: Université fédérale de Toulouse-Midi-Pyrénées | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université fédérale de Toulouse-Midi-Pyrénées |
Заснаваны | 2007 |
Год рэарганізацыі | 2015 |
Студэнты | 130 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Аксітанія |
Узнагароды |
label Culture Libre[d] (2024) |
Сайт | univ-toulouse.fr |
![]() |
Федэратыўны ўніверсітэт Тулуза-Поўдзень-Пірэнеі (фр.: Université fédérale de Toulouse-Midi-Pyrénées) — французская асацыяцыя вышэйшых навучальных, даследчых і культурных устаноў рэгіёна Аксітанія; так званы «калектыўны ўніверсітэт», удзельнікі якога захоўваюць сваю юрыдычную, фінансавую і іншую самастойнасць.
Структура
- Тулузскі капіталійскі ўніверсітэт
- Тулузскі ўніверсітэт імя Жана Жарэса
- Тулузскі ўніверсітэт імя Поля Сабацье
- Тулузскі нацыянальны політэхнічны інстытут
- Тулузскі нацыянальны інстытут прыкладных навук
- Вышэйшы інстытут аэранаўтыкі і космасу
- Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў
- Цэнтр спартыўных рэсурсаў, экспертызы і прадукцыйнасці Тулуза-Поўдзень-Пірэнэі
- Нацыянальная школа грамадзянскай авіяцыі
- Нацыянальная вышэйшая школа электратэхнікі, электронікі, ІТ, гідраўлікі і тэлекамунікацый
- Нацыянальная школа інжынераў хімічных і тэхналагічных мастацтваў
- Тулузская нацыянальная вышэйшая агранамічная школа
- Тарбская нацыянальная інжынерная школа
- Пурпанская інжынерная школа
- Нацыянальная школа метэаралогіі
- Тулузская нацыянальная школа архітэктуры
- Нацыянальная вышэйшая горная школа Альбі-Кармо
- Тулузскі інстытут палітычных даследаванняў
- Інстытут нацыянальнага ўніверсітэта імя Жана-Франсуа Шампальёна
- Тулузскі вышэйшы інстытут мастацтваў
- Тулузская бізнес-школа
- Нацыянальная вышэйшая школа сельскагаспадарчай адукацыі
- Тулузская нацыянальная ветэрынарная школа
- Каталіцкі інстытут мастацтваў і рамёстваў
- Нацыянальны інстытут сельскагаспадарчых даследаванняў
- Нацыянальны інстытут здароўя і медыцынскіх даследаванняў
- Навукова-даследчы інстытут развіцця
- Нацыянальны цэнтр касмічных даследаванняў
- Нацыянальны цэнтр метэаралагічных даследаванняў
- Нацыянальнае бюро аэракасмічных даследаванняў