Форбс Бэрнхам
Ліндэн Форбс Сэмпсан Бэрнхам | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Linden Forbes Sampson Burnham | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Дэсманд Хойт | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чэддзі Джаган | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 лютага 1923[1][2]
|
||||||
Смерць |
6 жніўня 1985[1][2] (62 гады) |
||||||
Бацька | Джэймс Этэльберт Бэрнхам | ||||||
Маці | Рэйчэл Эбігэйл Сэмпсан | ||||||
Жонка | Берніс Латэйст, Віола Бэрнхам | ||||||
Веравызнанне | Пратэстанцтва | ||||||
Партыя | Народны Нацыянальны Кангрэс | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лі́ндэн Форбс Сэ́мпсан Бэ́рнхам (англ.: Linden Forbes Sampson Burnham; 20 лютага 1923, Джорджтаўн — 6 жніўня 1985, Джорджтаўн) — палітычны дзеяч Лацінскай Амерыкі і краін Карыбскага басейна, першы прэзідэнт Гаяны.
Станаўленне палітыка
Форбс Бэрнхам нарадзіўся ў прыгарадзе Джорджтаўна ў сям’і настаўніка пачатковай школы. У 1942 г. як лепшы студэнт Брытанскай Гвіяны быў накіраваны ў Лонданскі ўніверсітэт, дзе ў 1944 г. атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў і ў 1948 г. стаў дыпламаваным юрыстам. Яшчэ ў студэнцкія гады зацікавіўся палітыкай, узначальваў аб’яднанне студэнтаў краін Карыбскага басейна. У якасці дэлегата студэнцкага саюза наведваў Парыж і Прагу.
Пасля вяртання ў Брытанскую Гвіяну ўдзельнічаў у стварэнні першай палітычнай Народнай Прагрэсіўнай Партыі (НПП), стаў лідарам чальцоў-афрагаянцаў. На першых агульнанацыянальных выбарах 1953 г. быў абраны прадстаўніком у парламент, разам з Чэддзі Джаганам адкрыў першае паседжанне. Аднак парламент і ўрад, у якіх чальцы НПП атрымалі большасць, былі распушчаны каланіяльнай адміністрацыяй. Чэддзі Джаган і Форбс Бэрнхам наведалі Вялікабрытанію, а потым Індыю, дзе вялі перагаворы ў спадзяванні адтрымаць падтрымку ад мясцовага ўрада. У лютым 1955 г. паміж лідарамі НПП адбыўся раскол. Форбс Бэрнхам і яго прыхільнікі стварылі асобную фракцыю, што дзейнічала як самастойная партыя. Аднак на выбарах 1957 г. фракцыя атрымала ў каланіяльным парламенце толькі 3 месца з 14. Таму ў 1958 г. на аснове фракцыі і Аб’яднанай Дэмакратычнай Партыі, што прадстаўляла інтарэсы сярэдняга класа афрагаянскай абшчыны, быў створаны Народны Нацыянальны Кангрэс (ННК). Форбс Бэрнхам стаў яго старшынёй.
Увесну 1964 г. з-за канфлікта паміж НПП і прафсаюзамі ў Брытанскай Гвіяне адбыўся выбух гвалту. Форбс Бэрнхам звярнуўся да каланіяльнай адміністрацыі з прапановай змяніць выбарчы закон на карысць прапарцыянальнага прадстаўніцтва ад розных этнічных абшчын. Ён узначаліў кааліцыю палітыкаў, нязгодных з НПП, і дзякуючы зменам ў заканадаўстве дасягнуў перамогі на выбарах. 14 снежня 1964 г. быў сфарміраваны кааліцыйны ўрад на чале Форбса Бэрнхама.
Пэм’ер-міністр і прэзідэнт
Форбс Бэрнхам беспарапынна займаў пасаду прэм'ер-міністра Гаяны з 14 снежня 1964 г. да 6 кастрычніка 1980 г. 26 мая 1966 г. падчас канферэнцыі ў Лондане было заключана пагадненне з Вялікабрытаніяй аб наданні незалежнасці Гаяны.
Доўгажыхарства Форбса Бэрнхама на палітычным алімпе Гаяны яго апаненты тлумачылі падтрымкай з боку ЦРУ ЗША ў першыя гады кіравання, а потым махлярствам на выбарах. Ва ўнутранай палітыцы Форбс Бэрнхам абапіраўся на сілавыя структуры. Выдаткі на сілы самааховы і паліцыю павялічыліся з 1973 г. да 1976 г. на 500 %. Лідар НКК і яго блізкія паплечнікі абвінавачваліся ў карупцыі. Сам Бэрнхам тлумачыў свой поспех імкненнем да згуртавання нацыі
23 лютага 1970 г. Гаяна была абвешчана рэспублікай. Такім чынам, перарываліся канстытуцыйныя сувязі з Вялікабрытаніяй. Прэм’ер-міністр стаў лічыцца главой дзяржавы (да гэтага главой дзяржавы фармальна была Елізавета II). У 1978 г. Форбс Бэрнхам ініцыяваў рэферэндум па ўнясенню змен у асноўны закон. Новая Канстытуцыя ўступіла ў сілу 20 лютага 1980 г. Яна ўводзіла пасаду прэзідэнта, які выбіраўся ўсеагульным галасаваннем і меў вельмі шырокія паўнамоцтвы. 6 кастрычніка 1985 г. Форбс Бэрнхам быў абраны прэзідэнтам. На гэтай пасадзе ён заставаўся да дня сваёй смерці 6 жніўня 1985 г.
Кааператыўны сацыялізм
У 1970-ыя гг. асновай эканамічнага ладу Гаяны стаў так званы «кааператыўны сацыялізм». Слова «кааператыўная» была ўнесена ў назву дзяржавы. Форбс Бэрнхам тлумачыў яго наступным чынам: «Гэта значыць, што мы верым у сацыялізм як ідэалогію і імкнемся да ўсталявання сацыялістычнай сістэмы ў Гаяне і, па-другое, збіраемся выкарыстоўваць кааператывы для дасягнення сваёй мэты». Да 1976 г. было створана 1350 кааператываў, што аб’ядналі каля 120 тысяч рабочых. Акрамя таго, праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці, фінансавай сферы і буйных плантацый. Да канца 1976 г. урад нацыяналізаваў 36 іншаземных кампаній. Яшчэ з 1966 г. складаўся план эканамічнага развіцця краіны. Аднак нацыяналізацыя суправаджалася выплатамі вялікіх кампенсацый былым уладальнікам, значнымі замежнымі запазычаннасцямі, а нацыяналізаваныя прадпрыемствы і кааператывы хутка згубілі сваю эфектыўнасць. Зацверджаныя ўрадам планы ніколі цалкам не выконваліся. Форбс Бэрнхам прызнаваў гэта і абвінавачваў суайчыннікаў у адстутнасці дысцыпліны. Спад коштаў на сыравіну на знешнім рынку ў пачатку 1980-ых гг. вымусіў Форбса Бэрнхама звярнуцца да замежных інвестараў. Канчаткова ад палітыкі кааператыўнага сацыялізму адмовіўся толькі пераемнік Бэрнхама, Дэсманд Хойт.
Знешняя палітыка
У знешняй палітыцы Форбс Бэрнхам арыентаваўся на англамоўныя краіны Вест-Індыі. Гаяна актыўна ўдзельнічала ў рэгіянальных палітычных дыялогах і эканамічных задзіночаннях. Былі ўсталяваны міжнародныя сувязі з Кубай і Кітаем. У сярэдзіне 1970-ых гг. Куба выкарыстоўвала порты Гаяны для перавозкі сваіх войск у Анголу. На канферэнцыі міністраў іншаземных спраў краін руху недалучэння ў Джорджтаўне ў 1972 г. Форбс Бэрнхам адкрыта крытыкаваў імперыялізм. Аднак канфлікт з суседняй Венесуэлай, якая прэтэндавала на значную частку тэрыторый Гаяны, вымушаў Форбса Бэрнхама захоўваць шчыльныя сувязі з Вялікабрытаніяй, якая гарантавала бяспеку і цэласнасць Гаяны, а таксама весці палітычны дыялог з ЗША.
Зноскі
- ↑ а б Forbes Burnham // Forbes Burnham
- ↑ а б Forbes Burnham // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- Forbes Burnham Facts Архівавана 16 жніўня 2014.
- GUYANA UNDER SIEGE: Forbes Burnham