Францішак Ксаверый Сапега
Францішак Ксаверый Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Franciszek Ksawery Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не пазней за 1746 ці 1747[1] |
||||||
Смерць |
30 студзеня 1806[1] ці 10 лютага 1808[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Ігнацы Сапега[1] | ||||||
Маці | Ганна з Красіцкіх[d][1] | ||||||
Жонка |
1) Тэрэза з Суфчынскіх 2) Касільда з Залескіх |
||||||
Дзеці | Мікалай Сапега[d][3], Павел Сапега[d][3], Аляксандр Сапега[d][3], Тэкля з Сапегаў[d][3], Ганна Агнешка з Сапегаў[d][3], Барбара з Сапегаў[d][4] і Януш Аляксандр Сапега[d][5] | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Францішак Ксаверый Сапега (1741 або 1746 — 30 студзеня 1806 або 10 лютага 1808) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Апошні ваявода смаленскі (з 1791) і мерацкі (з 1793). Кавалер Ордэна Святога Станіслава (1791).
Біяграфія
З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Ігнацыя і Ганны з Красіцкіх. Меў братоў Юзафа і Каятана Міхала.
У 1750-я навучаўся ў Варшаве, па чым распачаў ваенную кар'еру. У 1763 атрымаў званне паручніка пяцігорскай харугві, а ў 1768 — яе палкоўніка.
Дзякуючы пратэкцыі Казіміра Нестара Сапегі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага. Непрыхільна паставіўся да Канстытуцыі 3 мая.
Упершыню ажаніўся з Тэрэзай Суфчынскай (шлюб у 1768, роспуст да 1796), з якой меў сыноў Януша Аляксандра, Мікалая, Паўла і Аляксандра, а таксама дачок Тэклю, Ганну Агнешку і Барбару. Другі раз пабраўся шлюбам з Касільдай Залескай (у 1796). Пахавалі Францішка Ксаверыя Сапегу ў Базаліі[6].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 102. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 220. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 104. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 105. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 103. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 223.