Фульхенсіа Батыста
Фульхенсіа Батыста | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Fulgencio Batista Zaldívar | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Carlos Prío Socarrás[d] | ||||||
Пераемнік | Anselmo Alliegro y Milá[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 студзеня 1901[1][2][…] |
||||||
Смерць |
6 жніўня 1973[1][2][…] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Fulgencio Batista | ||||||
Жонка | Marta Fernandez Miranda de Batista[d] і Elisa Godinez Gomez de Batista[d] | ||||||
Веравызнанне | рыма-каталік[d] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Род войскаў | Revolutionary Army[d] | ||||||
Званне | генерал-маёр | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фульхенсіа Баты́ста-і-Сальды́вар (ісп.: Fulgencio Batista-y-Zaldívar) (16 студзеня 1901 — 6 жніўня 1973) — кубінскі прэзідэнт (1940—1944) і дыктатар (1952—1959).
Біяграфія
Нарадзіўся 16 студзеня 1901 года. Паходзіў з сялянскай сям'і, з 1921 года служыў у арміі. У верасні 1933 года ўзначаліў «бунт сяржантаў» — змову супраць кіраўніцтва К. М.дэ Сеспедэса. У студзені 1934 года здзейсніў дзяржаўны пераварот; да 1940 года быў фактычным дыктатарам, а ў 1940-44 гадах прэзідэнтам Кубы. У 1944 годзе прайграў выбары і эміграваў у ЗША. У 1947 годзе вярнуўся на Кубу, 10 сакавіка 1952 года зноў арганізаваў ваенны пераварот. Скінуты з пасады 1 cтудзеня 1959 года ў выніку перамогі Кубінскай рэвалюцыі, збег з краіны ў Дамініканскую Рэспубліку, потым у Іспанію.
Памёр 6 жніўня 1973 года ў іспанскім мястэчку Гуадальміна каля Марбеллі ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на могілках Сан-Ісідра ў Мадрыдзе.
Зноскі
- ↑ а б Fulgencio Batista // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Fulgencio Batista y Zaldívar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.