Фёдар Ісідаравіч Кузняцоў
Фёдар Ісідаравіч Кузняцоў | |
---|---|
руск.: Фёдор Исидо́рович Кузнецо́в | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 1961 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Руская імператарская армія і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне |
|
Камандаваў | Паўночна-Заходні фронт, Цэнтральны фронт, 21st Army[d], 51st Army[d], 61st Army[d] і Уральская ваенная акруга[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фёдар Ісідаравіч Кузняцо́ў (17 (29) верасня 1898, вёска Балбечына, Горацкі павет Магілёўскай губерні, сучасны Горацкі раён — 22 сакавіка 1961) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1941). Дацэнт (1938).
Біяграфія
Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1926). У арміі са снежня 1915 года. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1918. У грамадзянскую вайну камандзір палка на Заходнім фронце. З 1938 намеснік камандуючага войскамі БВА, начальнік Ваеннай акадэміі Генштаба, камандуючы Паўночна-Каўказскай і Прыбалтыйскай ваеннымі акругамі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга і Цэнтральнага франтоў, намеснік камандуючага войскамі Заходняга, Волхаўскага, Карэльскага франтоў. Удзельнік абарончых баёў у Прыбалтыцы, Крыме, пад Смаленскам, Маскоўскай бітвы 1941, разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад Ленінградам і Ноўгарадам. У 1945—1948 гадах камандуючы войскамі Уральскай ваеннай акругі.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).