Камандуючыя франтамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Кама́ндуючыя во́йскамі франто́ў — вышэйшыя савецкія военачальнікі, якія кіравалі аператыўна-стратэгічнымі аб’яднаннямі войскаў у абарончых і наступальных аперацыях Вялікай Айчыннай вайны.
У спіс уключаныя ўсе генералы, якія пастаянна або часова выконвалі абавязкі камандуючага фронтам. 9 военачальнікаў з ліку прадстаўленых у спісе загінулі ў час вайны. У табліцы яны выдзелены шэрым колерам . 7 чалавек загінулі або памерлі ад раненняў, атрыманых у баі, адзін быў рэпрэсаваны (Д. Р. Паўлаў) і адзін пакончыў з сабой, каб пазбегнуць палону (М. Р. Яфрэмаў). Спіс падзелены на дзве часткі, у кожнай з якіх прозвішчы ідуць у алфавітным парадку.
Камандуючыя наземнымі франтамі
Імя | Выява | Гады жыцця | Пасада і званне перад пачаткам вайны | Фронт | Найбуйнейшыя бітвы і аперацыі | |
---|---|---|---|---|---|---|
Іосіф Радзівонавіч Апанасенка[1] | 1890—1943 | Камандуючы Далёкаўсходнім фронтам, генерал арміі | Далёкаўсходні фронт (14 студзеня 1941 года — 25 красавіка 1943 года) | |||
Павел Арцём’евіч Арцем’еў | 1897—1979 | Начальнік Упраўлення аператыўных войскаў НКУС, генерал-лейтэнант | Фронт Мажайскай лініі абароны (18 ліпеня — 30 ліпеня 1941 года) Маскоўскі рэзервовы фронт (9 кастрычніка — 12 кастрычніка 1941 года) |
Бітва за Маскву | ||
Іван Аляксандравіч Багданаў[2] | 1897—1942 | Начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў і ўнутраных войскаў НКУС Беларускай ССР[3], генерал-лейтэнант | Фронт рэзервовых армій (14 ліпеня — 25 ліпеня 1941 года) | |||
Іван Хрыстафоравіч Баграмян | 1897—1982 | Начальнік аператыўнага аддзела штаба Кіеўскай асобай ваеннай акругі, палкоўнік | 1-ы Прыбалтыйскі фронт (лістапад 1943 года — люты 1945 года) 3-ці Беларускі фронт (з 19 красавіка 1945 года да канца вайны) |
Беларуская наступальная аперацыя, Прыбалтыйская наступальная аперацыя, Усходне-Пруская наступальная аперацыя | ||
Сямён Міхайлавіч Будзённы | 1883—1973 | 1-ы намеснік Наркама абароны СССР, маршал Савецкага Саюза | Рэзервовы фронт (верасень — кастрычнік 1941 года) Паўночна-Каўказскі фронт (май — жнівень 1942 года) |
Бітва за Маскву, Бітва за Каўказ | ||
Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі | 1895—1977 | Намеснік начальніка Аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба РСЧА, генерал-маёр | 3-ці Беларускі (люты — красавік 1945 года) | Усходне-Пруская наступальная аперацыя | ||
Мікалай Фёдаравіч Ватуцін[4] | 1901—1944 | Начальнік Аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба РСЧА, генерал-лейтэнант | Варонежскі (14 ліпеня — 24 кастрычніка 1942 года) Паўднёва-Заходні фронт (25 кастрычніка 1942 года — сакавік 1943 года) |
Сталінградская бітва, Курская бітва, Бітва за Дняпро, Кіеўская наступальная аперацыя | ||
Клімент Яфрэмавіч Варашылаў | 1881—1969 | Старшыня Камітэта абароны пры Савеце Народных Камісараў СССР, маршал Савецкага Саюза | Ленінградскі (5 — сярэдзіна верасня 1941 года[5]) | Кінгісепска-Лужская абарончая аперацыя | ||
Леанід Аляксандравіч Говараў | 1897—1955 | Начальнік Ваеннай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага, генерал-маёр артылерыі | Ленінградскі (чэрвень 1942 года — май 1945 года) 2-гі Прыбалтыйскі (люты — сакавік 1945 года) |
Сінявінская наступальная аперацыя, Аперацыя «Іскра», Выбаргска-Петразаводская наступальная аперацыя, Прыбалтыйская наступальная аперацыя | ||
Піліп Іванавіч Голікаў | 1900—1980 | Начальнік ГРУ, генерал-лейтэнант | Бранскі (красавік — ліпень 1942 года) Варонежскі (кастрычнік 1942 года — сакавік 1943 года) |
Варонежска-Варашылаўградская аперацыя, Варонежска-Харкаўская наступальная аперацыя | ||
Васіль Мікалаевіч Гордаў | 1896—1950 | Начальнік штаба Прыволжскай ваеннай акругі, генерал-маёр | Сталінградскі (23 ліпеня — 12 жніўня 1942 года) | Абарончыя аперацыі ў пачатковай фазе Сталінградскай бітвы | ||
Георгій Канстанцінавіч Жукаў | 1896—1974 | Начальнік Генеральнага штаба РСЧА, генерал арміі | Рэзервовы (жнівень — верасень 1941 года) Ленінградскі (сярэдзіна верасня — кастрычнік 1941 года) |
Смаленская бітва, Ельнінская наступальная аперацыя, абарона Ленінграда, бітва за Маскву, Вісла-Одэрская наступальная аперацыя, Берлінская наступальная аперацыя | ||
Георгій Фёдаравіч Захараў | 1897—1957 | Начальнік штаба Уральскай ваеннай акругі[6], генерал-маёр | Бранскі (кастрычнік — лістапад 1941 года) 2-гі Беларускі (чэрвень — лістапад 1944 года) |
Арлоўска-Бранская аперацыя, Аперацыя «Баграціён» | ||
Міхаіл Пракопавіч Кавалёў | 1897—1967 | Камандуючы войскамі Забайкальскай ваеннай акругі, генерал-лейтэнант | Забайкальскі (ліпень 1941 года — ліпень 1945 года) | |||
Дзмітрый Цімафеевіч Казлоў | 1896—1967 | Камандуючы Закаўказскай ваеннай акругай, генерал-лейтэнант | Закаўказскі (жнівень — снежань 1941 года) Каўказскі (30 снежня 1941 года — 28 студзеня 1942 года) |
Керчанска-Феадасійская дэсантная аперацыя, Керчанская абарончая аперацыя | ||
Фёдар Якаўлевіч Касценка[7] | 1896—1942 | Камандуючы 26-й арміяй, генерал-лейтэнант | Паўднёва-Заходні (18 снежня 1941 года — красавік 1942 года) | Барвенкава-Лазаўская аперацыя | ||
Міхаіл Пятровіч Кірпанос[8] | 1892—1941 | Камандуючы Кіеўскай Асобай ваеннай акругай, генерал-палкоўнік | Паўднёва-Заходні (чэрвень — верасень 1941 года) | Бітва за Дубна-Луцк-Броды, Кіеўская абарончая аперацыя | ||
Іван Сцяпанавіч Конеў | 1897—1973 | Камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі, генерал-лейтэнант | Заходні (верасень — кастрычнік 1941 года) Калінінскі (кастрычнік 1941 года — жнівень 1942 года) |
Бітва за Маскву, Ржэўская бітва, Курская бітва, бітва за Дняпро, Корсунь-Шаўчэнкаўская аперацыя, Львоўска-Сандамірская наступальная аперацыя, Вісла-Одэрская наступальная аперацыя, Берлінская наступальная аперацыя, Пражская наступальная аперацыя | ||
Фёдар Ісідаравіч Кузняцоў | 1898—1961 | Камандуючы Прыбалтыйскай асобай ваеннай акругай, генерал-палкоўнік | Паўночна-Заходні (22 чэрвеня — 30 чэрвеня 1941 года) Цэнтральны (26 ліпеня — 7 жніўня 1941 года) |
Прыбалтыйская абарончая аперацыя, Смаленская бітва | ||
Павел Аляксеевіч Курачкін | 1900—1989 | Камандуючы войскамі Арлоўскай ваеннай акругі[9], генерал-лейтэнант | Паўночна-Заходні (жнівень 1941 года — кастрычнік 1942 года і чэрвень — лістапад 1943 года) 2-гі Беларускі (люты — 5 красавіка 1944 года) |
Абарона Ленінграда, Таропецка-Холмская аперацыя, Дзямянская наступальная аперацыя 1942 года, Палеская аперацыя | ||
Радзівон Якаўлевіч Маліноўскі | 1898—1967 | Камандзір 48-га стралковага корпуса, генерал-маёр | Паўднёвы (снежань 1941 года — ліпень 1942 года, люты — сакавік 1943 года) Паўднёва-Заходні (сакавік — 20 кастрычніка 1943 года) |
Варонежска-Варашылаўградская аперацыя, Барвенкава-Лазаўская аперацыя, Харкаўская бітва 1942 года, Бітва за Каўказ, Бітва за Дняпро, Яска-Кішынёўская наступальная аперацыя, Будапешцкая аперацыя, Венская наступальная аперацыя, Маньчжурская наступальная аперацыя | ||
Іван Іванавіч Масленнікаў | 1900—1954 | Намеснік наркама ўнутраных спраў СССР, генерал-лейтэнант | Паўночна-Каўказскі (24 студзеня — май 1943 года) 3-ці Прыбалтыйскі (з красавіка 1944 года да канца вайны) |
Бітва за Каўказ, Пскоўска-Астроўская аперацыя, Прыбалтыйская наступальная аперацыя | ||
Кірыл Апанасавіч Мерацкоў | 1897—1968 | Намеснік наркама абароны СССР, генерал арміі | Волхаўскі (17 снежня 1941 года — 23 красавіка 1942 года і 9 чэрвеня 1942 года — люты 1944 года) Карэльскі (люты — лістапад 1944 года) |
Сінявінская наступальная аперацыя, аперацыя «Іскра», Наўгародска-Лужская наступальная аперацыя, Петсама-Кіркенеская аперацыя, Маньчжурская наступальная аперацыя | ||
Маркіян Міхайлавіч Папоў | 1902—1969 | Камандуючы войскамі Ленінградскай ваеннай акругі, генерал-лейтэнант | Паўночны (24 чэрвеня — 23 жніўня 1941 года) Ленінградскі (27 жніўня — верасень 1941 года) |
Абарона Запаляр’я, абарона Ленінграда, Курская бітва | ||
Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў[11] | 1897—1941 | Камандуючы Заходняй асобай ваеннай акругай, генерал арміі | Заходні (22 чэрвеня — 30 чэрвеня 1941 года) | Беластоцка-Мінская бітва | ||
Максім Аляксеевіч Пуркаеў | 1894—1953 | Начальнік штаба Кіеўскай асобай ваеннай акругі, генерал-лейтэнант | Калінінскі (жнівень 1942 года — красавік 1943 года) Далёкаўсходні (красавік 1943 года — 5 жніўня 1945 года) |
Вялікалуцкая аперацыя, Ржэўска-Вяземская аперацыя, Маньчжурская наступальная аперацыя | ||
Іван Яфімавіч Пятроў | 1896—1958 | Камандзір 27-га механізаванага корпуса, генерал-маёр | Паўночна-Каўказскі (май — лістапад 1943 года) 2-гі Беларускі (красавік — чэрвень 1944 года) |
Бітва за Каўказ, Усходне-Карпацкая аперацыя | ||
Міхаіл Пятровіч Пятроў[12] | 1898—1941 | Камандзір 17-га механізаванага корпуса, генерал-маёр | Бранскі (7—10 кастрычніка 1941 года) | Арлоўска-Бранская абарончая аперацыя | ||
Дзмітрый Іванавіч Рабышаў | 1894—1985 | Камандзір 8-га механізаванага корпуса, генерал-лейтэнант | Паўднёвы (жнівень — кастрычнік 1941 года) | Абарончыя аперацыі на Паўднёвым фронце ў жніўні — кастрычніку 1941 гады | ||
Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі | 1896—1968 | Камандзір 9-га механізаванага корпуса, генерал-маёр | Бранскі (ліпень — верасень 1942 года) Данскі (30 верасня 1942 года — 15 лютага 1943 года) |
Сталінградская бітва, Курская бітва, Бітва за Дняпро, Беларуская наступальная аперацыя, Усходне-Пруская наступальная аперацыя, Берлінская наступальная аперацыя | ||
Макс Андрэевіч Рэйтэр | 1886—1950 | Намеснік камандуючага войскамі Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі, генерал-лейтэнант | Бранскі (верасень 1942 года — сакавік 1943 года) Рэзервовы (12 сакавіка — 23 сакавіка 1943 года) |
Варонежска-Касторненская аперацыя | ||
Пётр Пятровіч Сабеннікаў | 1894—1960 | Камандуючы 8-й арміяй, генерал-маёр | Паўночна-Заходні (3 ліпеня — жнівень 1941 года) | Баявыя дзеянні на подступах да Ленінграда ў ліпені — жніўні 1941 года | ||
Васіль Данілавіч Сакалоўскі | 1897—1968 | Намеснік начальніка Генеральнага штаба РСЧА, генерал-лейтэнант | Заходні (люты 1943 года — красавік 1944 года) | Курская бітва, Смаленская наступальная аперацыя | ||
Фёдар Іванавіч Талбухін | 1894—1949 | Начальнік штаба Закаўказскай ваеннай акругі, генерал-маёр | Паўднёвы (сакавік — 20 кастрычніка 1943 года) 4-ы Украінскі (20 кастрычніка 1943 года — 31 мая 1944 года) |
Бітва за Дняпро, Данбаская аперацыя, Нікопальска-Крыварожская наступальная аперацыя, Крымская наступальная аперацыя, Яска-Кішынёўская, Бялградская, Будапешцкая, Венская наступальныя аперацыя, Балатонская абарончая аперацыя | ||
Валяр’ян Аляксандравіч Фралоў | 1895—1961 | Камандуючы 14-й арміяй, генерал-лейтэнант | Карэльскі (верасень 1941 года — люты 1944 года) | Абарона Запаляр’я | ||
Іван Іванавіч Фядзюнінскі | 1900—1977 | Камандзір 15-га стралковага корпуса, палкоўнік | Ленінградскі (кастрычнік 1941 года) | Сінявінская наступальная аперацыя | ||
Міхаіл Сямёнавіч Хозін | 1896—1979 | Начальнік Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, генерал-лейтэнант | Ленінградскі (27 кастрычніка 1941 года — чэрвень 1942 года) | Ціхвінская наступальная і Ціхвінская абарончая аперацыі, Любанская наступальная аперацыя | ||
Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка | 1895—1970 | Народны камісар абароны СССР, маршал Савецкага Саюза | Заходні (2—19 ліпеня і 30 ліпеня — 12 верасня 1941 года)[13] Паўднёва-Заходні (30 верасня — 18 снежня 1941 года[14] і 8 красавіка — 12 ліпеня 1942 года) |
Смаленская бітва, Харкаўская бітва 1942 года, Варонежска-Варашылаўградская аперацыя | ||
Іван Уладзіміравіч Цюленеў | 1892—1978 | Камандуючы войскамі Маскоўскай ваеннай акругі, генерал арміі | Паўднёвы (чэрвень — жнівень 1941 года) Закаўказскі (май 1942 года — ліпень 1945 года) |
Бітва за Каўказ | ||
Іван Данілавіч Чарняхоўскі[15] | 1906—1945 | Камандзір 28-й танкавай дывізіі, палкоўнік[16] | Заходні (красавік 1944 года) 3-ці Беларускі (красавік 1944 года — люты 1945 года) |
Беларуская наступальная аперацыя, Усходне-Пруская наступальная аперацыя | ||
Нікандр Яўлампіевіч Чыбісаў | 1892—1959 | Камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі[17], генерал-лейтэнант | Бранскі (7—13 ліпеня 1942 года) | |||
Якаў Цімафеевіч Чэрэвічэнка | 1894—1976 | Камандуючы 9-й арміяй[18], генерал-палкоўнік | Паўднёвы (кастрычнік — снежань 1941 года) Бранскі (24 снежня 1941 года — красавік 1942 года) |
Растоўская аперацыя, Бітва за Маскву | ||
Андрэй Іванавіч Яроменка | 1892—1970 | 21 чэрвеня 1941 года здаў камандаванне 1-й асобнай Чырванасцяжнай арміяй, генерал-лейтэнант[19] | Заходні (30 чэрвеня — 2 ліпеня 1941 года і 19—29 ліпеня 1941 года) Бранскі (жнівень — кастрычнік 1941 года) |
Смаленская бітва, Бітва за Маскву, Сталінградская бітва, Бітва за Каўказ, Смаленская наступальная аперацыя, Прыбалтыйская наступальная аперацыя, Мараўска-Астраўская наступальная аперацыя, Пражская наступальная аперацыя | ||
Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў[20] | 1897—1942 | 1-ы намеснік генерал-інспектара пяхоты РСЧА, генерал-лейтэнант | Цэнтральны (7 жніўня — канец жніўня 1941 года) | Смаленская бітва |
Камандуючыя франтамі супрацьпаветранай абароны (СПА)
Імя | Партрэт | Гады жыцця | Пасада і званне на пачатак вайны | Фронт | Найбуйнейшыя бітвы і аперацыі | |
---|---|---|---|---|---|---|
Міхаіл Сцяпанавіч Грамадзін | 1899—1962 | Камандуючы Маскоўскай зонай СПА, генерал-маёр | Заходні фронт СПА (29 чэрвеня 1943 года — 29 сакавіка 1944 года) Паўночны фронт СПА (29 сакавіка — 24 снежня 1944 года) |
|||
Пётр Емяльянавіч Гудыменка | 1898—1953 | Камандзір 3-га корпуса СПА | Закаўказскі фронт СПА (з 29 сакавіка 1944 года да канца вайны) | |||
Данііл Арсенцевіч Жураўлёў | 1900—1974 | Камандзір 1-га корпуса СПА | Маскоўскі фронт СПА (5 красавіка 1942 года — 29 чэрвеня 1943 года) Заходні фронт СПА (з 24 снежня 1944 года да канца вайны) |
|||
Гаўрыіл Савельевіч Зашыхін | 1898—1950 | Начальнік СПА Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту | Усходні фронт СПА (чэрвень 1943 года — 29 сакавіка 1944 года) Паўднёвы фронт СПА (29 сакавіка — 24 снежня 1944 года) |
Гл. таксама
- Спіс камандуючых нямецкімі групамі армій падчас Другой сусветнай вайны
Зноскі
- ↑ І. Р. Апанасенка смяротна паранены 5 жніўня 1943 года.
- ↑ І. А. Багданаў быў цяжка паранены пры выхадзе з акружэння і памёр 22 ліпеня 1942 года.
- ↑ Па іншых дадзеных, перад вайной І. А. Багданаў займаў пасаду Начальніка Упраўлення пагранічных войскаў НКУС Беларускай ССР.
- ↑ М. Ф. Ватуцін быў смяротна паранены 29 лютага 1944 года.
- ↑ Розныя крыніцы называюць розныя даты перадачы камандавання Ленінградскім фронтам ад К. Я. Варашылава Г. К. Жукаву: 10, 12, 13, 14 верасня 1941 года.
- ↑ Па іншых дадзеных, Г. Ф. Захараў — начальнік штаба 22-й арміі.
- ↑ Ф. Я. Касценка загінуў у акружэнні 26 мая 1942 года.
- ↑ М. П. Кірпанос загінуў у баі 20 верасня 1941 года.
- ↑ Командный и начальствующий состав Красной Армии в 1940—1941 гг.: Структура и кадры центрального аппарата НКО СССР, военных округов и общевойсковых армий: Документы и материалы / Под ред. В. Н. Кузеленкова. — М.-СПб.:, 2005. — 272 с. — 1000 экз. — ISBN 5-94381-137-0.
- ↑ Падчас савецка-японскай вайны 1945 года.
- ↑ Дз. Р. Паўлаў абвінавачаны ў баязлівасці і бяздзейнасці. Расстраляны 22 ліпеня 1941 года. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1956 годзе.
- ↑ М. П. Пятроў загінуў у баі 10 кастрычніка 1941 года.
- ↑ Адначасова з 10 ліпеня па 10 верасня 1941 года С. К. Цімашэнка быў галоўнакамандуючым войскамі Заходняга кірунку.
- ↑ З 13 верасня 1941 года па 21 чэрвеня 1942 года С. К. Цімашэнка быў галоўнакамандуючым войскамі Паўднёва-Заходняга кірунку.
- ↑ І. Д. Чарняхоўскі смяротна паранены ў выніку артабстрэлу 18 лютага 1945 года.
- ↑ У 1939 годзе ён стаў падпалкоўнікам, а да пачатку вайны 35-гадовы палкоўнік Чарняхоўскі быў камандзірам танкавай дывізіі.
- ↑ Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 258. — ISBN 5-86090-113-5.
- ↑ Па іншых дадзеных, камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі.
- ↑ Ерёменко А. И. В начале войны. — М.: Наука, 1965
- ↑ М. Р. Яфрэмаў скончыў жыццё самагубствам, каб пазбегнуць палону 19 красавіка 1942 года.
Літаратура
- Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — 408 с. — ISBN 5-86090-113-5.
- Великая Отечественная война. 1941—1945 гг. Справочное пособие / Автор-составитель И. И. Максимов. — М.: ДИК, 2005. — ISBN 5-8213-0232-3.