Філіп (кароль Бельгіі)
Філіп | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Philippe de Belgique нідэрл.: Filip van België | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1960[1][2][…] (64 гады) |
||||||
Род | Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Альберт II | ||||||
Маці | Паола Руфа дзі Калабрыа[3] | ||||||
Жонка | Мацільда, каралева Бельгіі[4] | ||||||
Дзеці | Елізавета, Габрыэль Бельгійскі[d], Эмануэль Бельгійскі[d] і Элеанора Бельгійская[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | генерал і галоўнакамандуючы | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіп (фр.: Philippe Léopold Louis Marie або нідэрл.: Filips Leopold Lodewijk Maria; нар. 15 красавіка 1960) — кароль бельгійцаў з 21 ліпеня 2013 года.
Біяграфія
З бельгійскай галіны Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, старэйшы сын караля бельгійцаў Альберта II і каралевы Паолы.
Філіп быў першым бельгійскім прынцам, які наведваў звычайную школу замест традыцыйнай дамашняй адукацыі. Па заканчэнні школы працягваў адукацыю ў Каралеўскай ваеннай акадэміі Бельгіі, якую скончыў у 1981 годзе.
Пасля непрацяглай кар’еры ва ўзброеных сілах прынц Філіп вярнуўся да вучобы. Спачатку ў Трыніці-каледжы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), затым у Стэнфардскім універсітэце (ЗША). У 1988 годзе прынц Філіп атрымаў ступень магістра паліталогіі Стэнфардскага ўніверсітэта.
Мае кваліфікацыю лётчыка-знішчальніка (1982) і парашутыста-дэсантніка, у 2004 годзе атрымаў ліцэнзію пілота грамадзянскага верталёта. Генерал ВПС, сухапутных сіл і адмірал ВМС[6].
У 1993—2013 гадах меў тытул герцага Брабанцкага, спадчынніка стальца.
У 1994—2013 гадах быў сенатарам (па праве).
Сям’я і дзеці
4 снежня 1999 года Філіп ажаніўся з Мацільдай д’Удэкем д’Акоз, станам на 2024 год яны маюць чацвярых дзяцей:
- прынцэса Елізавета Тэрэза Марыя Алена (нар. 25 кастрычніка 2001 года);
- прынц Габрыэль Бадуэн Карл Марыя (нар. 20 жніўня 2003 года);
- прынц Эмануэль Леапольд Гіём Франсуа Марыя (нар. 4 кастрычніка 2005 года);
- прынцэса Элеанора Фабіёла Вікторыя Ганна Марыя (нар. 16 красавіка 2008 года).
Уключэнне імя Дзевы Марыі як аднаго з імёнаў прынцаў і прынцэс — традыцыя каталіцкіх манархаў. Хрысціянскія канатацыі нясе і склад «эль», які паўтараецца ў імёнах прынцаў.
Грамадская дзейнасць
У 1998 годзе заснаваў фонд свайго імя, які ставіць мэтай збліжэнне розных моўных грамад Бельгіі.
Ганаровы старшыня Бельгійскай службы міжнароднага гандлю.
У 2002 годзе стаў ганаровым доктарам Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта[7].
З 2004 года на працягу некалькіх гадоў быў ганаровым членам Рымскага клуба (міжнародная няўрадавая арганізацыя па вывучэнні глабальных праблем сучаснасці, у тым ліку звязаных з экалогіяй)[6].
Узнагароды
- 1990 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Леапольда (Бельгія)
- 1993 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насаў (Нідэрланды)
- 1994 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вызваліцель Сан Марціна (Аргенціна)
- 1994 — Вышэйшы ордэн Хрызантэмы (Японія)
- 1995 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна рыцараў Святой Труны Гасподняй у Іерусаліме
- 1996 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Кондара Андаў (Балівія)
- 1997 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Авіса (Партугалія)
- 1998 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі перад ФРГ»
- 1998 — Кавалер Вялікага крыжа Пашаны і Набожнасці Суверэннага Ваеннага ордэна гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаскага і Мальтыйскага
- 1999 — Кавалер ордэна Насаўскага Залатога Льва (Люксембург)
- 2000 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі (Іспанія)
- 2001 — Кавалер ордэна Серафімаў (Швецыя)
- 2002 — Кавалер ордэна Слана (Данія)
- 2003 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа (Нарвегія)
- 2004 — Кавалер Вялікага крыжа ордэна Белай ружы (Фінляндыя)
- 2004 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі» (Польшча)
- 2005 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Пашаны (Грэцыя)
- 2005 — Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Хрыста (Партугалія)
Крыніцы
- ↑ Philippe, king of Belgium // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Philippe Léopold Louis Marie de Belgique, Prince de Belgique // The Peerage
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Eredoctoraten met koninklijk tintje Праверана 8 ліпеня 2023.
- ↑ а б ТАСС. Філіп (кароль бельгійцаў) (руск.)
- ↑ Het Nieuwsblad: Eredoctoraat Prins Filip Het Nieuwsblad, 05 feb 2002.
Філіп (кароль Бельгіі) на Вікісховішчы |