Ханка[3] (фінск.: Hanko, шведск.: Hangö) — самы паўднёвы горад Фінляндыі. Размешчаны на паўднёвым ускрайку паўвострава Ханка і з трох бакоў акружаны морам. У межах горада знаходзіцца звыш 30 км узбярэжжа і пясчаных пляжаў. Адміністрацыйна гарадскі муніцыпалітэт уваходзіць у правінцыю Уусімаа. Адлегласць да Хельсінкі — 127 км, да Турку — 141 км. Бліжэйшы горад — Расебарг (35 км).