Оўлу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Оўлу (фінск. Oulu, швед. Uleåborg — Улеабарг) — шосты паводле велічыні горад Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Оўлу. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе краіны, пры ўпадзенні ракі Оўлуёкі ў Батнічны заліў Балтыйскага мора. Заснаваны ў 1605 годзе, Оўлу — самы стары горад у Паўночнай Фінляндыі.
Гісторыя
8 красавіка 1605 года шведскі кароль Карл IX загадаў заснаваць паселішча насупраць замка, пабудаванага ў 1590 годзе. У 1610 годзе паселішча атрымала статус горада.
Насельніцтва
Насельніцтва горада складала амаль 194 тысячы чалавек (2014), з якіх 48,9 % — жанчыны, 51,1 % — мужчыны. На працягу апошніх гадоў Оўлу — адзін з найбольш хутка растучых гарадоў Фінляндыі.
|
Культура
У 2011 годзе Оўлу быў намінаваны на імя культурнай сталіцы Еўропы.
Музеі
- Аўтамабільны музей. У экспазіцыі аўтамабілі, год выпуску якіх пачынаецца з 1910 года. Таксама ў музеі ёсць старыя матацыклы, прыклады матораў і розныя макеты.
- Батанічны музей. Гэты музей належыць універсітэту Оўлу. У музеі сабраны розныя навуковыя калекцыі. Агулам іх амаль што пяцьсот тысяч.
- Геалагічны музей.
- Заалагічны музей.[1].
- Музей «Дом марака» [2] Архівавана 11 лютага 2014..
- Музей мастацтваў ці Oulun taidemuseo.
Музей мастацтваў Оўлу
Тэатр
Адукацыя
Першая школа ў Оўлу адкрыта ў 1612 годзе, праз два гады пасля атрымання статуса горада.
- Універсітэт Оўлу
- Універсітэт прыкладных навук у Оўлу (Oulu University of Applied Sciences)
Славутасці
Транспарт
Гарадскі транспарт
Гарадскі транспарт Оўлу складаецца аўтобусаў, трамвайнага і тралейбуснага руху няма.
Чыгунка

Праз Оўлу праходзіць чыгунка, горад з'яўляецца чыгуначным вузлом.
Кірункі
Аэрапорт

Аэрапорт Оўлу (IATA: OUL, ICAO: EFOU) (фінск. Oulun lentoasema) знаходзіцца за 6 км ад цэнтра горада.
Кірункі
- Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа
- Рыга
- Капенгаген
- Аэрапорт Стакгольм-Арланда
Гарады-пабрацімы
Alta[d], Нарвегія (1948)[10]
Адэса, Украіна (1957)[11][10]
Архангельск, Расія (1993)[10][12]
Астана, Казахстан (2013)[10]
Будэн, Швецыя[10]
Бурса, Турцыя (1978)[10]
Гале, Германія (1968)[10]
Кранштат, Расія (1991)[10][12]
Леверкузен, Германія (1968)[10]
Матагальпа, Нікарагуа (1986)[13][14]
Матэра, Італія (2010)[10]
Сігетсентміклаш, Венгрыя (1992)[10]
Ханчжоу, Кітай (2010)[10]
Шыяфак[d], Венгрыя (1978)[10]
Зноскі
- ↑ а б https://www.kuntaliitto.fi/kunnat/oulu Праверана 28 сакавіка 2021.
- ↑ а б в archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б Suomen pinta-ala kunnitain 1.1.2023 — MML.
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-8wpn14/Oulu/?zoom=19¢er=65.01393%2C25.47201&popup=65.014%2C25.47196
- ↑ а б Finland's preliminary population figure was 5,608,218 at the end of February 2024 — Statistics Finland.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Kaupunkien ja kuntien lukumäärät ja väestötiedot — Association of Finnish Municipalities. Праверана 15 лютага 2019.
- ↑ Population structure — ISSN 1797-5379; 1797-5387; 1797-5395
- ↑ http://pxnet2.stat.fi/PXWeb/pxweb/en/StatFin/StatFin__vrm__vaerak/statfin_vaerak_pxt_022.px/?rxid=49d056e8-910e-4748-be5c-5cd17b90714e
- ↑ Population growth biggest in nearly 70 years — Statistics Finland.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Ystävyyskaupungit Праверана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-pobratimi/oulu-finlyandiya/
- ↑ а б https://yle.fi/a/3-12338548
- ↑ https://www.ouka.fi/oulu/kansainvalisyys/partneri-ja-kummikaupungit
- ↑ http://www.bolsadenoticias.com.ni/2015/Mayo/13/masbreves.html
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оўлу
- Універсітэт Оўлу (фін.) (англ.)
- Музей Pohjois-Pohjanmaan - Горад Оўлу Архівавана 11 лютага 2014. (фін.) (англ.)