Харыспо́ра далікатная[1][2] (Chorispora tenella) — від кветкавых раслін роду Харыспора (Chorispora) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне
Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 8—20[2] см. Корань стрыжнёвы, цвёрды. Сцябло галінастае, апушанае, сцелецца або прыўзнятае. Лісце простае, суцэльнае, падоўжанае, апушанае. Прыкаранёвае лісце выемчата-зубчастае да перыста-раздзельнага. Сцябловае лісце чаргаванае, зубчастае або амаль з суцэльным краем і звужаецца ў чаранок. Кветкі ліловага колеру, у кароткіх гронкападобных суквеццях. Чашалісцікі залозіста-валасістыя, звычайна сіняватага колеру. Пялёсткі (4) вузкія, закругленыя на верхавінцы. Тычынак 6. Плод — стручок цыліндрычнай формы, з глыбокім перацяжкамі.
Васильченко И. Т.Род 622. Хориспора — Chorispora DC. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — 696 + XXX с. — 5 200 экз.(руск.)
20. Chorispora R. Br. ex DC. — Ломкоплодник, Хориспора // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 104, 112. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
Хориспора нежная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)