Харыспора далікатная

Харыспора далікатная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chorispora tenella (Pall.) DC., 1821

Сінонімы
  • Cheiranthus taraxacifolius Schrank
  • Chorispermum arcuatum Andrz. ex DC.
  • Chorispermum tenellum R.Br.
  • Crucifera tenella (Pall.) E.H.L.Krause
  • Raphanus monnetii H.Lév.
  • Raphanus tenellus Pall.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23099
NCBI  358662
EOL  582130
GRIN  t:316880
IPNI  281254-1
TPL  kew-2719512

Харыспо́ра далікатная[1][2] (Chorispora tenella) — від кветкавых раслін роду Харыспора (Chorispora) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 8—20[2] см. Корань стрыжнёвы, цвёрды. Сцябло галінастае, апушанае, сцелецца або прыўзнятае. Лісце простае, суцэльнае, падоўжанае, апушанае. Прыкаранёвае лісце выемчата-зубчастае да перыста-раздзельнага. Сцябловае лісце чаргаванае, зубчастае або амаль з суцэльным краем і звужаецца ў чаранок. Кветкі ліловага колеру, у кароткіх гронкападобных суквеццях. Чашалісцікі залозіста-валасістыя, звычайна сіняватага колеру. Пялёсткі (4) вузкія, закругленыя на верхавінцы. Тычынак 6. Плод — стручок цыліндрычнай формы, з глыбокім перацяжкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай і Паўднёвай (Аргенціна, Чылі) Амерыкі, Японіі[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расце ў стэпах, паўпустынях, на аблогах, пустках, каля дарог, па берагах каналаў і арыкаў, на пашах і агародах, каля жылля. Цвіце ў сакавікукрасавіку[5]. Плады паспяваюць у красавіку—маі[5].

Пустазелле, якое засмечвае пасевы, асабліва пшаніцы і люцэрны[5].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Taxon: Chorispora tenella (Pall.) DC. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  4. Хориспора нежная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. а б в Сорные растения — Chorispora tenella (Pall.) DC. — Хориспора нежная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)

Літаратура

Спасылкі