Хэфэй[2] — гарадская акруга ў правінцыі АньхойКНР, месца знаходжання улады правінцыі Аньхой. Унутры гарадской акругі Хэфэй знаходзіцца возера Чаоху — адно з пяці найбуйнейшых прэснаводных азёр Кітая. У горадзе мусонны клімат з прахалоднай сухой зімой і гарачым вільготным летам. Машынабудаванне, электронная, тэкстыльная, лёгкая прамысловасць, хімічная і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. У горадзе працуе метро.