Gnaphalium luteoalbum. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Батанічнае апісанне
аднагадовыя і шматгадовыятравяністыя расліны і кусты, вышынёй 60—90 см. У некаторых відаў уся раліна з белым або шэрым апушэннем[2]. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Кветкі ў кошыках, сабраных у шчытападобныя суквецці, зрэдку адзіночныя. Краявыя кветкі кошыкаў песцікавыя, з ніткападобна-трубчастым вяночкам, размешаныя ў адзін рад, часам адсутнічаюць. Сярэдзінныя кветкі кошыкаў двухполыя, з пяцізубчастым вяночкам. Плод — сямянка з чубком.
Ужываецца ў медыцыне пры хранічных захворваннях печані, жоўцевага пузыраі і жоўцевых шляхоў — як жоўцегонны сродак у выглядзе адвару, настою, экстракту вадкага і сухога, таблетак фламіна.