Цынія

Цынія

Цынія перуанская (Zinnia peruviana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zinnia L., 1759

Тыпавы від
Zinnia peruviana (L.) L. — Цынія перуанская

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38711
NCBI  19013
EOL  38874
IPNI  332074-2

Цы́нія[1][2] (Zinnia) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Цынія вытанчаная (Zinnia elegans). Батанічная ілюстрацыя

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку — паўкусты. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае. Кветкі трубчастыя і язычковыя, сабраныя ў простыя ці махрыстыя адзіночныя кошыкі. Колер кветак аранжавы, жоўты, пурпуровы, белы. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

Радзімай цыніі з’яўляецца тэрыторыя Амерыкі, пераважна Цэнтральнай. У цяперашні час у якасці дэкаратыўнай расліны культывуецца паўсюдна. Цвіце з сярэдзіны чэрвеня[2]. Размнажаецца насеннем.

Віды

Род налічвае больш за 15[2] відаў (па дадзеных сайта The Plant List — 22 віды). Некаторыя з іх:

  • Zinnia acerosa (DC.) Gray
  • Zinnia angustifolia Kunth
  • Zinnia anomala Gray
  • Zinnia bicolor (DC.) Hemsl.
  • Zinnia citrea A.M.Torres
  • Zinnia elegans Jacq. — Цынія вытанчаная, ці Цынія стройная
  • Zinnia flavicoma (DC.) Olorode & A.M.Torres
  • Zinnia grandiflora Nutt.
  • Zinnia haageana Regel
  • Zinnia juniperifolia (DC.) A.Gray
  • Zinnia marilandica D.M.Spooner et al.
  • Zinnia maritima Kunth — Цынія прыморская
  • Zinnia microglossa (DC.) McVaugh
  • Zinnia oligantha I.M.Johnst.
  • Zinnia peruviana (L.) L. typus — Цынія перуанская
  • Zinnia violacea Cav.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура

Спасылкі