Цытыдын — прыроднае арганічнае злучэнне, нуклеазід, які складаецца з рэшткаў пірымідынавай асновы цытазіна і вуглявода рыбоза. Доўгія іглападобныя крышталі ці белы крышталічны парашок. Добра раствараецца ў вадзе, гіграскапічны; малекулярная маса 243,2. Прысутнічае ва ўсіх жывых клетках ў складзе рыбануклеінавай кіслаты і нуклеатыдаў.