Цэнтр прыёма бежанцаў «Хамдаят»
Цэнтр прыёма бежанцаў «Хамдаят» (араб. مركز استقبال اللاجئين في حمديات) альбо Пагранічны прыёмны цэнтр «Хамдаят» (араб. مركز استقبال حدود حمديات) — створаны ўладамі Судана ў вёсцы Вад Музаміл (араб. ود مزمل) пункт прыёму і размяшчэння бежанцаў з зоны Тыграйского канфлікту ў Эфіопіі[1]. Цэнтр знаходзіцца на ўсходзе краіны ў «трохвугольніку» паміж ракой Тэкэзэ, эрытрэйскай і эфіопскай межамі[2][3].
У канцы лістапада 2020 года Хамдаят наведаў Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі[4]. Па стане на 4 снежня таго ж года, паводле паведамленняў гэтага чыноўніка, у Судан прыбыло 47 000 эфіопскіх бежанцаў. Сярод іх 11 150 былі пераведзены з Хамдаята і іншага памежнага лагера Абдэрафі ў лагер Ум-Ракуба ў 70 км ад судана-эфіопскай мяжы[1]. Па стане на пачатак 2021 года колькасць эфіопскіх бежанцаў у Судане цалкам узрасла да 61 000 чалавек. Значная частка з іх размясцілася ў «Хамдаят». Сітуацыя ў гэтым і іншых лагерах час ад часу абвастраецца з-за сутыкненняў паміж варагуючымі этнасамі тыграі і амхара. Сярод іх таксама сустракаюцца байцы Народнага фронту вызвалення Тыграя, якія супрацьстаяць урадавай арміі Эфіопіі. Так, па даных на 1 студзеня 2021 года, суданская вайсковая разведка нават сцвярджала, што у прыёмным цэнтры Хамдаята захапіла 45 членаў «фронту»[5].
Зноскі
- ↑ а б UN working at 'full speed' to prepare for humanitarian mission to Ethiopia's Tigray . United Nations (4 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ Way: Hamdayet Border Reception Centre (877854501), zoom level 19 . Openstreetmap (2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ Way: Hamdayet Border Reception Centre (877854501), zoom level 14 . Openstreetmap (2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ UNHCR chief calls for support for Sudan as it hosts Ethiopia refugees . UNHCR (29 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ More Ethiopian refugees arrive in eastern Sudan - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan(недаступная спасылка). sudantribune.com. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 4 студзеня 2021.