У ежу спажываюць лісце і маладыя парасткі свежыя і сушаныя як прыправу да многіх страў. У медыцыне ім карыстаюцца як заспакаяльным сродкам пры расстройстве нервовай сістэмы, хваробах бронхаў, органаў стрававання, коклюшы, рэўматызме. Алей з насення і лісця чабору звычайнага ўтрымлівае тымол, выкарыстоўваемы ў вытворчасці ментолу, хімічных індыкатараў, у якасці антысептыка і процігліставага сродку[2][3].
Агратэхніка
Найбольш прыдатныя для вырошчвання чабару супясчаныя лёгкасугліністыя глебы з нейтральнай або слабакіслай рэакцыяй. Насенне сеюць у першай палове вясны ў пасяўныя скрынкі, вырашчаную расаду садзяць у адкрыты грунт на адлегласці паміж раслінамі 18—20 см, паміж радамі 35—40 см, на глыбіню 0,5—1 см. Усходы прарэджваюць на 15—20 см. Убіраюць у пачатку цвіцення. Сцёблы, зрэзаныя і звязаныя ў пучкі, сушаць у цені.