Чарнушка дамаская

Чарнушка дамаская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nigella damascena L., Sp. Pl. 2: 584, 1753

Сінонімы
  • Erobathos damascenum Spach

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18793
NCBI  3444
EOL  596373
GRIN  t:25336
IPNI  711645-1
TPL  kew-2381631

Чарну́шка дамаская[1][2], дзяўчына ў зелені[2] (Nigella damascena) — від кветкавых раслін роду Чарнушка (Nigella) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Чарнушка дамаская (справа) і чарнушка пасяўная (злева). Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[2] см. Сцябло прамое, граністае. Лісце чаргаванае, жорсткае, двойчы і тройчы перыстарассечанае. Долі ліста ніткападобныя, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Верхняе лісце сабранае пад кветкай і ўзвышаецца над ёю[2]. Кветкі 2—5 см у дыяметры. Чашалісцікі сіняга, блакітнага колеру з адценнямі, буйныя. Плод — шматлістоўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўднёвай Еўропы, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), на Каўказе, Канарскіх астравах[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў стэпавых зонах, засмечаных месцах, парках і садах, каля дарог. Цвіце ў ліпеніверасні[2]. Размнажаецца насеннем.

Гаспадарчае значэнне

Расліна ядавітая[4]. У насенні маецца эфірны алей і алкалоід дамасцэцін[2]. Дэкаратыўная і лекавая расліна[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г д е Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Taxon: Nigella damascena L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  4. а б в Чернушка дамасская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

  • Чернушка дамасская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)