Дрэва, 4-10 м, вышынёй[9] (да 15 метраў паводле некаторых крыніц[3]). Парасткі прамыя, часам апушаныя; лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце простае, з вострай верхавінай і зубчастымі бакамі, апушанае, авальнай або эліптычнай і яйкападобнай формаў; залозкі кропкавыя. Суквецце гронкападобнае. Кветкі белыя, памерам да 1 см, з пяццю пялёсткамі. Плады — касцянка, ягада; колер пладоў чырвоны (калі няспелыя), фіялетавы, ліловы (спелыя плады), таксама чорны[3].
Экалогія
Расце ля абочын дарог, у парках, садах, ля берагоў рэк, на лясных палянах і ўзлесках, у цёмнахвойных і шыракалістых лясах[3].
Па адносінах да вільгаці — мезафіт, да харчавання — мезатроф або эўтроф. Святлалюбная, ценевынослівая расліна[3].
Значэнне, колькасць
Культывуецца[8]; таксама вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, тэхнічная расліна. Асобныя часткі расліны ядомыя[3].