Часночніца чаранковая |
 |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Від: | Часночніца чаранковая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande, 1913 |
Сінонімы |
---|
- Alliaria officinalis Andrz. ex M. Bieb.
- Arabis petiolata M. Bieb. (basionym)
- Erysimum alliaria L.
- Sisymbrium alliaria (L. Scop.)
|
|
Часно́чніца чаранковая, Часночнік лекавы[1] (Alliaria petiolata) — кветкавая расліна роду Часночніца (Alliaria) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926 Двухгадовая травяністая расліна вышынёю 20—100 см з пахам часнаку. Сцёблы адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе лісце доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. Кветкі белыя, у гронках. Плод — стручок.
Арэал
Пашырана ў Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Марока)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Аргенціны[2]. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў вільготных месцах, у лясах, сярод хмызняку, у агародах, па ярах. Ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[3].
Ахоўваецца ў Латвіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[3].
Выкарыстанне
Харчовая, лекавая расліна. Часночніца чаранковая спажываецца як прыправа (замест часнаку); лісце мае вітамін C, насенне — да 30 % алею.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі