Чацвёртая Эпоха Міжзем’я

Чацвёртая Эпоха Серадзем’я — перыяд гісторыі Серадзем’я ў Легендарыуме Толкіна. Чацвёртая Эпоха распачалася пасля падзення Саўрана і знічтажэння Адзінага Пярсцёнка, аднак афіцыйны пачатак эпохі адбыўся двума гадамі пазней, калі хавальнікі Трох Пярсцёнкаў пакінулі Серадзем’е, адплыўшы на Закрайні Захад (англ.: Uttermost West).[1]

Паколькі падзеі ўсіх літаратурных твораў Толкіна, прысвечаных Серадзем’ю, адбываюцца ў больш раннія часы, інфармацыі пра падзеі Чацвёртай Эпохі параўнальна мала. Амаль усе звесткі тычацца першага стагоддзя і сабраны ў дадатках да «Уладара Пярсцёнкаў». Інфармацыі пра пазнейшыя падзеі ў Серадзем’і практычна не існуе. Застаецца невядомай і працягласць Чацвёртай Эпохі.

Храналогія падзей

У прыведзеным храналагічным спісе прысутнічаюць наступныя скарачэнні: Ч.Э. — Чацвёртая Эпоха, Ш.Л. — Шырскае летазлічэнне.

  • 9 Ч.Э. (1430 Ш.Л.) — Нараджаецца Фарамір, сын Перэгрына.[2]
  • 20 Ч.Э. (1441 Ш.Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра трэці раз.[2]
  • 27 Ч.Э. (1448 Ш.Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра чацвёрты раз.[2]
  • 34 Ч.Э. (1455 Ш.Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра пяты раз.[2]
  • 41 Ч.Э. (1462 Ш.Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра шосты раз.[2]
  • 48 Ч.Э. (1469 Ш.Л.) — Спадар Сэмвайз становіцца Мэрам Шыра сёмы і апошні раз.[2]
  • 55 Ч.Э. (1476 Ш.Л.) — Спадар Сэмвайз складае з сябе паўнамоцтвы Мэра Шыра ва ўзросце 96 гадоў.[2]
  • 63 Ч.Э. (1484 Ш.Л.) — Восенню памірае Эамер Эадзіг, кароль Рохана.[3][4]
  • 120 Ч.Э. (1541 Ш.Л.) — 1 сакавіка адыходзіць Кароль Элесар. Пасля яго смерці Легалас будуе ў Ітыліене шэры карабель і, спусціўшыся ўніз па Андуіне, адпраўляецца за Мора. Кажуць, што разам з ім сышоў і гном Гімлі.[5]

Зноскі

Літаратура

  • J. R. R. Tolkien. Lord of the Rings. — 50th Anniversary Edition. — London: HarperCollins Publishers, 2004. — 1184 p. — ISBN 978-0-00-718236-7.