Чорны камень
Чорны камень (араб. الحجر الأسود — аль-хаджар аль-асвад) — мусульманская святыня, камень прабачэння, пасланы Адаму і Еве Богам, ўмантаваны ва ўсходні кут Каабы на вышыні 1,5 м і заключаны ў срэбраную аправу. Бачная паверхня каменя мае плошчу прыкладна 16,5 × 20 см. Паводле падання, Чорны камень быў белым, але паступова ён пачарнеў, прасякнуты чалавечымі грахамі. Існуюць розныя гіпотэзы паходжання Чорнага каменя. Па адной з версій, гэта метэарыт.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чорны камень