Чубатка

Чубатка

Corydalis aurea.
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corydalis DC., 1805, nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від
Corydalis bulbosa (L.) DC., 1805, nom. utique rej. [syn. Corydalis solida (L.) Clairv., 1811 — Чубатка шчыльная]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18998
NCBI  3463
EOL  60699
GRIN  g:2960
IPNI  331519-2
FW  284892; 211966

Чуба́тка[1] (Corydalis) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumariaceae) сямейства Макавыя (Papaveraceae). Налічвае каля 300 відаў, пашыраных ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар'я, 1 від — у горных раёнах Усходняй Афрыкі[2].

Чубатка пустая (Corydalis cava)

Аднагадовыя, радзей двух- і шматгадовы травяністыя расліны. Часам маюцца падземныя клубні. Сцёблы простыя. Лісце чаргаванае, пераважна дврйчы- і тройчыперыстае. Кветкі белаватыя, фіялетавыя, жоўтыя са шпоркай, сабраныя ў гронкі. Плодкаробачка, падобная на стручок.

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Алкалоіды з клубняў выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Некаторыя віды

У культуры

  • Corydalis gigantea — Чубатка буйнакветная
  • Corydalis lutea — Чубатка жоўтая
  • Corydalis nobilis — Чубатка высакародная

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 282.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 282. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Хохла́тка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник — Ящерицы. — С. 530—531. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)

Спасылкі