Чысцяк
Чысця́к, Чыстацел[1] (Ficaria) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae). Налічвае каля 10 відаў, пашыраных у Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — Чысцяк веснавы (Ficaria verna).
Батанічнае апісанне
Чысцяк веснавы (Ficaria verna) на паштовай марцы СССР
Шматгадовыя травяністыя расліны з патоўшчаным клубнепадобным карэнішчам. Сцёблы кароткія. Лісце простае, суцэльнае, пераважна мясістае. Кветкі адзіночныя, жоўтага або залацістага колеру. Плод — шматарэшак.
Таксанамія
Сінонімы
- Ranunculus sect. Ficaria (Guett.) Benth. & Hook.f., 1862
- Ranunculus subgen. Ficaria (Guett.) L.D.Benson, 1940
Віды
- Ficaria fascicularis K.Koch, 1841
- Ficaria ficarioides (Bory & Chaub.) Halácsy, 1900
- Ficaria verna Huds., 1762, nom. nov. — Чысцяк веснавы, ці Чыстацел вясенні, ці Чысцік, ці Чыстацел
- Ficaria verna subsp. bulbilifera Á.Löve & D.Löve, 1961
- Ficaria verna subsp. calthifolia (Rchb.) Nyman, 1878
- Ficaria verna subsp. chrysocephala (P.D.Sell) Stace, 2009
- Ficaria verna subsp. fertilis (A.R.Clapham ex Laegaard) Stace, 2009
- Ficaria verna subsp. ficariiformis (Rouy & Foucaud) B.Walln., 2008
Выкарыстанне
Лекавыя расліны.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
- Чысцяк: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чысцяк