Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2009
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 | |
Сезон | 2009/2010 |
---|---|
Тэрміны | 5 — 13 снежня 2009 |
Арэна | Міжнародны цэнтр Тэлфарда |
Горад | Тэлфард |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Pukka Pies |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £625,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | Шон Мёрфі |
Фінал | |
Пераможца | Дзін Дзюньхуэй |
Фіналіст | Джон Хігінс |
Лік | 10:8 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 141 (Марк Сэлбі, Стывен Лі) |
←2008 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2010→ | |
Снукерны сезон 2009/2010 | |
←PCS3 | Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі→ |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 (англ.: UK Championship 2009, таксама вядомы як Pukka Pies UK Championship 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 13 снежня 2009 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 33-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй з Кітая, які перайграў на сваім шляху да тытула Майка Дана (9:5), леташняга пераможцу Шона Мёрфі (9:3), Алістэра Картэра ў чвэрцьфінале (9:8) і шатландцаў Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (9:5) і чэмпіёна свету Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы кітаец стаў двухразовым пераможцам другога па значнасці рэйтынгавага турніру, выйграў свой пяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул, а таксама першае прафесійнае спаборніцтва за паўтара года (у чэрвені 2008 года ён стаў пераможцам нярэйтынгавага турніру Цзянсу Класік).
Турнір
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 года стаў 33-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.
Рэйтынгавыя ачкі
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | ||
Фіналіст | ||
Паўфіналісты | ||
Чвэрцьфіналісты | ||
1/8 фіналу | ||
1/16 фіналу | ||
1/24 фіналу (квал.) | ||
1/32 фіналу (квал.) | ||
1/40 фіналу (квал.) | ||
1/48 фіналу (квал.) |
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс. Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 13 снежня 2009. | ||
Дзін Цзюньхуэй (13) Кітай |
10:8 | Джон Хігінс (2) Шатландыя |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 93:11 (81), 43:75 (67), 101:27 (69), 32:77, 78:4 (63), 51:62, 65:49, 0:96 (80) Вячэрняя сесія: 58:22, 21:67, 78:12 (50), 1:99 (91), 5:68, 75:5 (74), 64:58, 62:49, 18:115 (115), 84:36 (75) | ||
81 | Найвышэйшая серыя | 115 |
0 | Соценныя серыі | 1 |
6 | Серыі 50+ | 5 |