Шарль Антуан Лемер
Шарль Антуан Лемер | |
---|---|
фр.: Charles Lemaire | |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1800[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1871[1] (70 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, пісьменнік |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Lem.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI
|
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Forsythia_suspensa.jpg/250px-Forsythia_suspensa.jpg)
Шарль Антуан Лемер (фр.: Charles Antoine Lemaire; 1 лістапада 1800, Парыж — 22 ліпеня 1871, Парыж) — французскі батанік і пісьменнік, Сістэматык жывой прыроды, аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў.
Біяграфія
Лемер атрымаў раннюю і ўсебаковую адукацыю. Ён вучыўся ў Парыжскім універсітэце і пасля заканчэння атрымаў пасаду прафесара класічнай літаратуры ва ўніверсітэце.
У нейкі момант акадэмічнай кар’еры яго інтарэсы перамясціліся ў вобласць батанікі, чаму спрыяла яго блізкае сяброўства з М. Ньюманам, галоўным садоўнікам Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі, і гэта стала радыкальнай пераменай у яго жыцці.
Лемер пачаў сваю навуковую кар’еру, дапамагаючы М. Маціу, работніку парыжскага пітомніка, у стварэнні калекцыі кактусаў, і гэтым раслінам ён прысвяціў большую частку сваёй далейшай працы.
У 1835 A. Кузен, выдавец у Парыжы, заснаваў часопіс садаводства і папрасіў Лемера стаць яго рэдактарам. З 1839 па 1844 Лемер рэдагаваў часопіс «L’horticulture universelle», у якім сам напісаў большую частку зместу.
У 1845 ён быў запрошаны ў Гент, у Бельгію, дзе заняў пасаду рэдактара часопіса «Flore des serres et des jardins de l’europe», заснаванага Луі Ван-Гутам.
У 1851 ён стаў рэдактарам «Jardin Fleuriste» (па 1854), а з 1854 — «L’illustration horticole», заснаваным Амбруазам Вершафелем, і займаў гэтую пасаду на працягу шаснаццаці гадоў (па 1870).
Ён вярнуўся ў Парыж у 1870 і памёр там жа 22 чэрвеня 1871 года.
Імем батаніка названы востраў у Антарктыцы (Бераг Данка).
Навуковая дзейнасць
У дадатак да шырокай колькасці ўласных артыкулаў, апублікаваных у часопісах, адрэдагаваных Лемерам, ён выдаў невялікія творы пра кактусы і сукуленты:
- «Cactearum aliquot novarum» (1838);
- "Cactearum genera nova speceesque novae etc. ordinatio nova " (Парыж, 1839);
- «Iconographie descriptive des cactées» (Парыж: H. Cousin, 1841—1847);
- «Les Cactées. Histoire, patrie, organes de végétation, inflorescence, culture, etc.» par Ch. Lemaire, Professeur de Botanique, rédacteur de l’Illustration horticole à Gand. Paris, Librairie agricole de la Maison rustique, 1868;
- «Les plantes grasses» (1869).
Планы Лемера адносна галоўнай кнігі па кактусах не былі рэалізаваны, хоць ён сабраў для гэтага шырокі матэрыял. Ён жыў у беднасці большую частку свайго жыцця і не набыў рэпутацыю, якая дапамагла б яму знайсці заможнага спонсара.
Эдуард Андрэ, яго пераемнік на пасадзе рэдактара «L’illustration Horticole», напісаў пра яго: «Нашчадства ацэніць Лемера вышэй, чым яго сучаснікі».
Крыніцы
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Charles Lemaire // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116890878 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.