Шаўкоўніца, Тутавае дрэва, Тут, Морва[3] (Morus), род дрэў і кустоў сямейства тутавых.
Батанічнае апісанне
Вышыня 6-12 м. Лісце яйкападобнае, суцэльнае ці лопасцевае з прылісткамі. Кветкі ў коласападобных суквеццях. Плады касцянкападобныя, 2-3 см даўжынёй, белыя, чырвоныя, цёмна-фіялетавыя, у суплоддзях, ядомыя. Расліны ўстойлівыя да гарадскіх умоў.