Шушары
Населены пункт
Шушары
| ||||||||||||||||||
Шушары (руск.: Шуша́ры) — пасёлак, унутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Пушкінскага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга. Назва «Шушары» паходзіць ад фін. Suosaari — «востраў пасярод балота». Муніцыпальнае ўтварэнне размешчана ў паўночнай частцы Пушкінскага раёна Санкт-Пецярбурга, з захаду і з поўначы мяжуе з Маскоўскім раёнам Санкт-Пецярбурга, з усходу — з пасёлкам Петра-Славянка і горадам Колпіна, з поўдня — з Тосненскім раёнам Ленінградскай вобласці, з паўднёвага захаду — з гарадамі Паўлаўск і Пушкін.