Шэрлак Холмс

Шэрлак Холмс
Sherlock Holmes
Шэрлак Холмс і Доктар Уотсан
Шэрлак Холмс і Доктар Уотсан
Інфармацыя
Лагатып Вікісховішча Sherlock Holmes на Вікісховішчы

Шэрлак Холмс (англ.: Sherlock Holmes) — літаратурны персанаж, выдуманы англійскі дэтэктыў, створаны шатландскім пісьменнікам і лекарам Артурам Конанам Дойлам.

Агулам Шэрлак Холмс з’яўляецца ў 56 апавяданнях і 4 аповесцях Конан Дойла. У большасці выпадкаў аповед вядзецца ад імя спадарожніка Холмса — доктара Уотсана.

Першая кніга пра вядомага дэтэктыва — аповесць «Эцюд у барвовых тонах», напісаная ў 1887 годзе. Апошні зборнік — «Архіў Шэрлака Холмса», апублікаваны ў 1927 годзе.

Сам Конан Дойл лічыў апавяданні пра Холмса «лёгкім чытвом». Аўтара раздражняла, што чытачы аддавалі перавагу творам пра Холмса, а Конан Дойл лічыў сябе, найперш, майстрам гістарычнага рамана.

Урэшце Конан Дойл паклаў канец гісторыі дэтэктыва, ліквідаваўшы папулярны літаратурны персанаж у бойцы з прафесарам Марыярці, кіраўніком англійскай мафіі, на Рэйхенбахскім вадаспадзе. Аднак, паток лістоў абураных чытачоў, сярод іх і членаў каралеўскай сям’і, вымусілі пісьменніка ажывіць вядомага дэтэктыва.

Выданні пра Шэрлака Холмса, аўтарства Конан Дойла, у храналагічным парадку:

  • Эцюд у барвовых тонах (1887, раман; англ.: A Study in Scarlet);
  • Знак чатырох (1890, раман; англ.: The Sign of the Four);
  • Прыгоды Шэрлака Холмса (1892, зборнік апавяданняў);
  • Нататкі пра Шэрлака Холмса (1894, зборнік апавяданняў);
  • Сабака Баскервіляў (1901—1902, раман; англ.: The Hound of the Baskervilles);
  • Вяртанне Шэрлака Холмса (1905, зборнік апавяданняў);
  • Даліна жаху (1914, раман; англ.: The Valley of Fear);
  • Яго развітальны паклон (1917, зборнік апавяданняў);
  • Архіў Шэрлака Холмса (1927, зборнік апавяданняў),

асобныя творы пра Шэралака Холмса:

  • «Скандал у Багеміі» (апавяданне);
  • «Апошняя справа Холмса» (апавяданне).

Зноскі

Спасылкі