Энтані Джэймс Легет
Энтані Джэймс Легет | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1938[1][2] (86 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дзірк тэр Хар[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Feenberg Medal[d] (1999) Fritz London Award[d] (1981) прэмія Вольфа па фізіцы (2002) медаль і прэмія Дзірака[d] (1992) ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (2011) медаль і прэмія Максвела[d] (1975) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Энтані Джэймс Легет KBE (англ.: Sir Anthony James Leggett; нар. 26 сакавіка 1938 года, Лондан) — брытана-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003) (сумесна з А. А. Абрыкосавым і В. Л. Гінзбургам) «за стварэнне тэорыі звышправоднасці другога роду і тэорыі звышцякучасці вадкага гелію-3». Па стане на 2011 год з’яўляўся прафесарам фізікі ва Універсітэце Ілінойса.
Сваімі працамі Легет распачаў асновы даследаванняў квантавай фізікі макраскапічных дысіпатыўных сістэм і выкарыстання кандэнсаваных сістэм для праверкі асноў квантавай механікі.
Легет з’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1997), Амерыканскага філасофскага таварыства (ЗША), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (ЗША, 1996) і замежным членам Расійскай акадэміі навук. Акрамя таго ён з’яўляецца членам Лонданскага каралеўскага таварыства (Вялікабрытанія, 1980), Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскага інстытута фізікі і ганаровым членам Інстытута фізікі (Вялікабрытанія).
Легет валодае падвойным, брытанска-амерыканскім грамадзянствам. Ён стаў рыцарам-камандорам ордэна Брытанскай імперыі ў 2004 г. «за заслугі ў фізіцы».
Узнагароды
- Прэмія Вольфа па фізіцы (2002/2003)
- Нобелеўская прэмія па фізіцы (2003)