Дэвід Вайнленд
Дэвід Вайнленд | |
---|---|
англ.: David J. Wineland | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1944[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, навуковы работнік |
Навуковая сфера | оптыка, квантавая механіка |
Месца працы |
NIST, Універсітэт штата Каларада |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Норман Рамзей |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Фрэдэрыка Айвса[d] (2004) прэмія Герберта Вальтэра[d] (2009) Davisson–Germer Prize in Atomic or Surface Physics[d] (1990) William F. Meggers Award[d] (1990) I. I. Rabi Award[d] (1998) |
Сайт | experts.colorado.edu/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэвід Вайнленд (англ.: David J. Wineland; нар. 24 лютага 1944 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Сержам Арошам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».
Біяграфія
Дэвід Вайнленд нарадзіўся 24 лютага 1944 года ў сталіцы штата Вісконсін Мілуокі. У 1961 годзе ён скончыў школу Энсіна, размешчаную ў Сакрамента. У 1965 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ён атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1970 годзе ў Гарвардскім універсітэце — ступень PhD. Яго дысертацыя была прысвечана мазерам на атамарным дэйтэрыі. Пасля гэтага Вайнленд працаваў у групе Ханса Георга Дэмельта ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1975 годзе Вайнленд уладкаваўся ў Нацыянальнае Бюро Стандартаў, цяпер інстытут NIST у Боўлдэры. Сферай яго даследаванняў з’яўлялася оптыка і, у прыватнасці, лазернае астуджэнне іонаў у квадрупольных іонных пастках з наступным выкарыстаннем захопленых іонаў для выканання квантавых вылічэнняў.
Вайнленд з’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Амерыканскага аптычнага таварыства. У 1992 годзе ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Прэміі і ўзнагароды
- 1990 — Прэмія Дэвісана-Джэрмера
- 1990 — Прэмія Мегерса
- 1996 — Прэмія Эйнштэйна ў лазернай фізіцы
- 1998 — Прэмія Рабі
- 2001 — Прэмія Артура Шаўлава
- 2007 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
- 2008 — Прэмія Герберта Вальтэра
- 2010 — Медаль Бенджаміна Франкліна
- 2012 — Нобелеўская медаль па фізіцы (сумесна з Сержам Арошам)
Зноскі
- ↑ Gregersen E. David Wineland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David Jeffrey Wineland // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г https://physics.uoregon.edu/profile/djw34/