Эпіхлоргідрын
Эпіхлоргідрын | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₃H₅ClO |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-439-8 |
SMILES | |
RTECS | TX4900000 |
ChemSpider |
Эпіхлоргідры́н, 1-хлор-2,3-эпаксіпрапан, хлорметылаксіран, CH2(O)CHCH2Cl — арганічнае рэчыва, насычаны вуглевадарод.
Бясколерная вадкасць з рэзкім непрыемным пахам. Тэмпература плаўлення — 57 °С, тэмпература кіпення 116,11 °C. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках, з вадой утварае азеатропную сумесь. Лёгка запальваецца.
Эпіхлоргідрын атрымліваюць дыгідрахлараваннем дыхлоргідрынаў гліцэрыны, эпаксідаваннем аліхларыду.
Выкарыстоўваецца у вытворчасці сінтэтычнай гліцэрыны, эпаксідных смол, эпіхлоргідрынавых каўчукоў, іонаабменных смол.
Шкоднае ўздзеянне
Эпіхлоргідрын раздражняе слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і выклікае дэрматыты. Шкодна ўздзейнічае на ныркі і печань.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 146. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
- Эпихлоргидрин // ХиМиК.ру (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эпіхлоргідрын