Хларапрэн
Хларапрэн | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C4H5Cl |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 88.5365 г/моль |
Шчыльнасць | 0.9598 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -130 °C |
Тэмпература кіпення | 59.4 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 204-818-0 |
SMILES | |
RTECS | EL9625000 |
ChemSpider |
Хларапрэн (хлорбутадыен, 2-хлор-1,3-бутадыен) СН2=ССl-СН=СН2 — манамер, сыравіна для атрымання хларапрэнавых каўчукоў. Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, тэмпература плаўлення — −130 °C, тэмпература кіпення +59,4 °C, шчыльнасць 958 кг/м³ (20 °C). Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў. Атрымліваюць гідрахрараваннем вінілацэтылену. Таксічны; ГДК у паветры 0,002 мг/м³.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хларапрэн