Юніс Кенэдзі Шрайвер

Юніс Кенэдзі Шрайвер
Нараджэнне 10 ліпеня 1921(1921-07-10)[1][2][…]
Смерць 11 жніўня 2009(2009-08-11)[5][1][…] (88 гадоў)
Месца пахавання
Род Кенэдзі[d][4]
Імя пры нараджэнні англ.: Eunice Mary Kennedy[3][6]
Бацька Джозеф Кенэдзі[d][7][8][…]
Маці Rose Kennedy[d][7][8][…]
Муж Sargent Shriver[d][8][9][…]
Дзеці Марыя Шрайвер[d][7][8][…], Bobby Shriver[d][7][4], Timothy Shriver[d][7][4], Mark Shriver[d][7][4] і Anthony Shriver[d][7][4]
Веравызнанне рыма-каталік[d][4]
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт specialolympics.org/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Юніс Шрайвер і Зураб Цэрэтэлі

Юніс Кенэдзі Шрайвер (англ.: Eunice Kennedy Shriver, 10 ліпеня 1921 — 11 жніўня 2009) — амерыканская актывістка, прадстаўніца клана Кенэдзі  (руск.), арганізатар і першаасноўніца першых міжнародных спецыяльных Алімпійскіх гульняў для людзей, якія пакутуюць на разумовую адсталасць.

Біяграфія

Прадстаўніца знакамітай дынастыі Кенэдзі  (руск.), Юніс нарадзілася ў Бруклайне, штат Масачусетс, і была пятым па ліку дзіцем у вялікай сям’і.

Атрымала сацыялагічную адукацыю ў Стэнфардскім універсітэце, падчас Другой сусветнай вайны працавала ў Дзяржаўным дэпартаменце, затым у Міністэрстве юстыцыі ЗША, дзе займалася пытаннямі падлеткавай злачыннасці, працавала сацыяльным работнікам у жаночай турме, у прытулку для падлеткаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, у судзе па справах непаўналетніх[10].

Затым яна зацікавілася сацыяльнымі праблемамі людзей з рознымі разумовымі адхіленнямі і сваю далейшую дзейнасць прысвяціла іх вырашэнню.

23 мая 1953 года яна абвянчалася з Сарджэнтам Шрайверам  (руск.), пасля бачным членам Дэмакратычнай партыі ЗША, кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад гэтай партыі, а таксама сенатарам штата Масачусетс1973 года). У гэтым шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей.

У 1960 годзе Юніс Кэнэдзі актыўна дапамагала свайму старэйшаму брату Джону Кенэдзі у арганізацыі і правядзенні паспяховай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

У чэрвені 1963 года яна адкрыла ў сваім доме ў Мэрылендзе летні дзённы лагер для дзяцей і дарослых з парушэннем інтэлекту — для таго каб вывучыць іх здольнасці да розных відаў спорту і фізкультуры. Уся яе праца па гэтым кірунку вылілася ў выніку ў арганізацыю першых міжнародных Спецыяльных Алімпійскіх Гульняў, якія адбыліся ў ліпені 1968 года на воінскім полі ў Чыкага. У снежні таго ж года была створана Спецыяльная Алімпіяда, якая атрымала статус дабрачыннай арганізацыі. У 1988 годзе на XV зімовых Алімпійскіх гульнях у Калгары прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Хуан Антоніа Самаранч падпісаў з Юніс Кенэдзі пагадненне, згодна з якім Спецыяльная Алімпіяда атрымала права выкарыстоўваць у сваёй назве слова «алімпійскі». З тых часоў спецыяльныя гульні маюць статус Алімпійскіх, і праводзяцца да цяперашняга часу.

Галоўная заслуга Юніс у тым, што яна змагла даказаць: рэгулярныя заняткі фізічнай культурай, удзел у спаборніцтвах дапамагаюць разумова адсталым людзям набываць навыкі працы і калектыўных усвядомленых дзеянняў, вучаць іх выступаць мэтанакіравана і арганізавана. Гэта стварае магчымасці для паступовай адаптацыі да рэальных жыццёвых умоў і інтэграцыі ў грамадства[11]. За актыўную дабрачынную дзейнасць, прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган у 1984 годзе узнагародзіў Юніс Кенэдзі вышэйшай дзяржаўнай узнагародай ЗША — медалём Свабоды.

У апошнія гады жыцця, нягледзячы на сталы ўзрост і цяжкую хваробу (пакутавала на хваробу Адысана  (руск.)), працягвала ўдзельнічаць у сацыяльным жыцці краіны. Ва ўзросце 88 гадоў, незадоўга да смерці была дастаўлена ў клініку гарадка Хаяніс (штат Масачусетс) у крытычным стане, дзе неўзабаве і памерла ад эндакрыннай хваробы Адысана  (руск.)[12].

Сям’я

Юніс Кэнэдзі Шрайвер была пятым дзіцем Джозефа  (руск.) і Розы Кенэдзі  (руск.), трое яе братоў — таксама палітычныя дзеячы ЗША:

Яна была замужам за Робертам Сарджэнтам Шрайверам (19152011), бачным палітыкам ЗША ад дэмакратычнай партыі, з якім мелі пецярых дзяцей:

  • Роберт Сарджэнт Шрайвер III (нарадзіўся ў 1954).
  • Марыя Оўвінгс Шрайвер (нарадзіўся ў 1955) — журналістка, былая першая лэдзі Каліфорніі, з 1986 па 2011 — жонка вядомага акцёра і экс-губернатара штата Каліфорнія, Арнольда Шварцэнэгера.
  • Цімаці Пэры Шрайвер (нарадзіўся ў 1957).
  • Марк Кенэдзі Шрайвер (нарадзіўся ў 1964).
  • Антоні Пол Кенэдзі Шрайвер (нарадзіўся ў 1965).

Усяго ў Юніс Шрайвер было пяцёра дзяцей і 13 унукаў.

Асоба

Па ўспамінах Жаклін Кенэдзі, яе свёкар Джозэф Кенэдзі казаў пра сваю дачку: «Канкурэнцыя рухае намі. Гэта адносілася і да жанчын. Фактычна Юніс была больш энергічная, чым Джэк і Бобі. Калі б яна была мужчынам, то стала б прэзідэнтам.»[13].

Крыніцы

  1. а б Eunice Kennedy Shriver // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Eunice Mary Kennedy // The Peerage
  3. а б в Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 20 студзеня 2023.
  4. а б в г д е ё ж з і к л NNDB — 2002. Праверана 20 студзеня 2023.
  5. http://www.msnbc.msn.com/id/32369161/ns/politics-more_politics/
  6. а б Bauer P. Eunice Kennedy Shriver // Encyclopædia Britannica Праверана 20 студзеня 2023.
  7. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
  8. а б в г Kindred Britain
  9. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  10. Smith, J.Y. (August 11, 2009). «Eunice Kennedy Shriver, Founder of Special Olympics, Dies at 88» Архіўная копія ад 22 студзеня 2021 на Wayback Machine The Washington Post. Retrieved August 11, 2009.
  11. Специальная Олимпиада России (Special Olympics). web.archive.org (4 ліпеня 2009). Праверана 21 студзеня 2025.
  12. Сестра Джона Кеннеди умерла в возрасте 88 лет | Глобалист (руск.). Праверана 21 студзеня 2025.
  13. Келли К. Жаклин/Пер. с англ. О. В. Разумовского;художник А. И. Барило. — Смоленск: Русич, 1997. — 448с. — С.47. — («Женщина-миф»)