Якуцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (Якуцкая АССР, ЯАССР, руск.: Якутская Автономная Советская Социалистическая Республика, якуцк.: Саха автономнай сэбиэскэй социалистическэй республиката, Саха АССР) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР. Існавала ў 1922—1992 гадах. Сталіца — горад Якуцк.
Была размешчана ў басейне рэк Лены, Анабара, Алянёка, Яны, Індыгіркі і ў нізоўях Калымы, на поўначы — узбярэжжа мора Лапцевых і Усходне-Сібірскага мора і Новасібірскія астравы. Больш за 40 % тэрыторыі гэтай аўтаномнай рэспублікі знаходзілася за Палярным кругам.
Гісторыя
ЯАССР ўтворана ў складзе РСФСР 27 красавіка 1922 года на тэрыторыі Якуцкай вобласці без раёна Ніжняй Тунгускі, які ўвайшоў у склад Кірэнскага павета Іркуцкай губерні; рэспубліка таксама ўключыла ў сябе Хатанга-Анабарскі раён Енісейскай губерні, Алёкмінска-Сунтарскую воласць Кірэнскага павета Іркуцкай губерні і ўсе астравы Паўночнага Ледавітага акіяна, размешчаныя паміж мерыдыянамі 84 ° і 140½ ° усходняй даўгаты. Вялікую ролю ва ўтварэнні Якуцкай аўтаномнай рэспублікі адыгралі Максім Кіравіч Амосаў разам з Платонам Аюнскім і Ісідарам Барахавым. У гады Вялікай Айчыннай вайны больш за 50 тыс. жыхароў ЯАССР ваявалі на франтах, а 13 з іх былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Былі таксама падраздзяленні, укамплектаваныя пераважна жыхарамі рэспублікі, напрыклад адна з вуліц Старой Русы носіць назву ў гонар Якуцкіх стралкоў.
27 верасня 1990 года Вярхоўны Савет Якуцкай АССР абвясціў аб пераўтварэнні аўтаноміі ў Якуцкую-Саха Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку ў складзе РСФСР. 24 мая 1991 года З’езд народных дэпутатаў РСФСР зацвердзіў дадзеную назву, унёсшы папраўку ў арт. 71 канстытуцыі РСФСР 1978 года.
27 снежня 1991 года Вярхоўны Савет Якуцкай-Саха ССР прыняў пастанову аб перайменаванні рэспублікі ў Рэспубліку Саха (Якуція). Законам ад 21 красавіка 1992 года З’езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі унёс новае найменне рэспублікі ў расійскую Канстытуцыю.
|
---|
Аўтаномныя рэспублікі (АССР) |
- Башкірская (1919—1990¹)
- Бурацкая (1923—1990¹)
- Горна-Алтайская (1990¹—1991²)
- Горская (1921—1924)
- Дагестанская (1921—1990¹)
- Кабардзіна-Балкарская (1936—1990¹; 1944—1957 Кабардзінская)
- Казахская (1925—1936)
- Калмыцкая (1935—1943; 1958—1990¹)
- Каракалпакская (1932—1936)
- Карачаева-Чаркеская (1990—1990¹)
- Карэльская (1923—1940; 1956—1990¹)
- Кыргызская (1920—1925) / Кыргызская (1926—1936)
- Комі (1936—1990¹)
- Крымская (1921—1945)
- Марыйская (1936—1990¹)
- Мардоўская (1934—1990¹)
- Немцаў Паволжа (1918—1941)
- Паўночна-Асецінская (1936—1990¹)
- Татарская (1920—1990¹)
- Тувінская (1961—1990¹)
- Туркестанская (1918—1924)
- Удмурцкая (1934—1990¹)
- Чачэна-Інгушская (1936—1944; 1957—1990)
- Чувашская (1925—1990¹)
- Якуцкая (1922—1990¹)
|
---|
Аўтаномныя вобласці |
- Адыгейская (Чаркеская) (1922—1928)
- Адыгейская (1928—1991)
- Бурат-Мангольская (1921—1923)
- Воцкая (1920—1932)
- Горна-Алтайская (1948—1991)
- Яўрэйская (з 1934)
- Інгушская (1924—1934)
- Кабардзінская (1921—1922)
- Кабардзіна-Балкарская (1922—1936)
- Калмыцкая (1920—1935; 1957—1958)
- Карачаева-Чаркеская (1922—1926; 1957—1991)
- Карачаеўская (1926—1943)
- Комі (зыран) (1921—1936)
- Марыйская (1920—1936)
- Мангола-Бурацкая (1921—1923)
- Мардоўская (1930—1934)
- Немцаў Паволжа (1918—1924)
- Айрацкая (1922—1932) / Ойрацкая (1932—1948)
- Паўночна-Асецінская (1924—1936)
- Тувінская (1944—1961)
- Удмурцкая (1932—1934)
- Хакаская (1930—1991)
- Чаркеская (Адыгейская) (1922)
- Чаркеская (1928—1957)
- Чачэнская (1922—1934)
- Чачэна-Інгушская (1934—1936)
- Чувашская (1920—1925)
|
---|
Аўтаномныя і нацыянальныя акругі (АА, НА) |
- Агінская Бурят-Мангольская НА (1937—1958) / Агінская Бурацкая АА (1958—2008)
- Аргаяшская НА (1934)
- Балкарская (1921—1922)
- Віціма-Алёкмінская НА (1931—1938)
- Інгушская (1921—1924)
- Кабардзінская НА (1920—1921)
- Карачаеўская НА (1920—1922)
- Карэльская НА (1937—1939)
- Комі-Пярмяцкая (1925—2005)
- Каракская АА (1930—2007)
- Ненецкя АА (з 1929)
- Асцяка-Вагульская НА (1930—1940)
- Ахоцка-Эвенская НА (1930—1934)
- Паўночна-Асецінская (1920—1921)
- Сунжанская казачая (1920—1929)
- Таймырская (Даўгана-Ненецкая) НА (1930—1977) / АА (1977—2006)
- Усць-Ардынская Бурацкая НА (1937—1978) / АА (1978—2008)
- Ханты-Мансійская НА (1940—1978) / АА (з 1978)
- Чачэнская НА (1920—1922)
- Чаркеская НА (1926—1928)
- Чукоцкая АА (з 1930)
- Эвенкійская АА (1938—2007)
- Ямала-Ненецкая АА (з 1930)
|
---|
¹ Дата прыняцця дэкларацыі аб суверэнітэце ² Пацверджанне статусу рэспублікі |