Японская Вікіпедыя

Favicon Вікіпедыі Японская Вікіпедыя
яп.: ウィキペディア日本語版
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL ja.wikipedia.org (яп.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова японская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 11 мая 2001[1]
Колькасць артыкулаў 1 420 688
Колькасць выяў 4 547
Колькасць старонак 4 175 226
Колькасць правак 100 704 773
Зарэгістраваных удзельнікаў 2 215 342
Актыўных удзельнікаў 12 802
Адміністратараў 39
Глыбіня 90,7
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Японская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на японскай мове.

Пачыная са студзеня 2006 па снежань 2009 года з'яўлялася пятай по колькасці артыкулаў, пасля англійскай, нямецкай, французскай, польскай, са снежня 2009 года па колькасці артыкулаў стала шостай, уступіўшы месца італьянскай Вікіпедыі, у сакавіку 2011 года перамясцілася на сёмае месца, яе абагнала іспанская. У верасні 2011 года Японская Вікіпедыя ўступіла сёмае месца Рускай Вікіпедыі. Японская Вікіпедыя — самая буйная Вікіпедыя на не-індаеўрапейскай мове.

Гэта 8-я па велічыні Вікіпедыя ў свеце, заснавана 1 верасня 2002 года.

Лічыцца, што большасць артыкулаў у Японскай Вікіпедыі прысвечана феноменам поп-культуры (калі не 80%). Для Японскай Вікіпедыі таксама характэрна параўнальна вялікая (адносна іншых вялікіх моўных раздзелаў) колькасць артыкулаў, створаных ананімнымі карыстальнікамі.

Статыстыка

Па стану на 30 чэрвеня 2024 года японскі раздзел Вікіпедыі мае 1 420 688 артыкулаў. Зарэгістравана 2 215 342 удзельніка, з іх 12 802 зрабілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 39 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак скаладае 100 704 773.